Перайсці да зместу

Тофу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тофу
Дата заснавання / стварэння 100
Выява
Краіна паходжання
Матэрыял соевае малако[1]
Вугляродны след 0,3 kilogram of carbon dioxide equivalent per kilogram[2]
Водны след 2 523 cubic metre per ton[3]
Статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны National Inventory of Intangible Cultural Heritage in Malaysia[d][4]
Пабочны прадукт soy pulp[d][5]
Кухня Японская кухня і Кітайская кухня[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тофу — харчовы прадукт з соевых бабоў, багаты бялком. Тофу мае нейтральны смак, што з’яўляецца адной з пераваг тофу і дазваляе універсальна выкарыстоўваць яго ў кулінарыі.

Па адной з версій паходжання тофу, ён быў атрыманы ва II ст. да н. э . у Кітаі і распаўсюдзіўся ў эпоху Нара (VIII стагоддзе) у Японіі. У гэтых краінах, а таксама ў Тайландзе, В’етнаме і Карэі, тофу стаў адным з асноўных прадуктаў харчавання.

У заходніх краінах тофу стаў шырока вядомы ў другой палове XX стагоддзя, дзякуючы паляпшэнню культурных сувязяў з ўсходнеазіяцкімі краінамі і распаўсюджванню вегетарыянства.

Тофу атрымліваецца шляхам згортвання бялку соевага малака пры награванні або фільтраванні. Гэта адбываецца з дапамогай каагулянтаў (напрыклад, нігары — хларыд магнію, лімонная кіслата або сульфат кальцыю). На Акінава замест нігары выкарыстоўваецца марская вада, і атрыманы такім чынам тофу называецца сіма-дофу (астраўны тофу). Пасля гэтага тофу прэсуецца. Канчатковы прадукт мае белы колер.

У цэлым вытворчасць тофу нагадвае працэс атрымання сыру з малака. Часам тофу называюць «соевым сырам». Прэсаваны тофу паступае ў продаж у герметычных упакоўках, напоўненых вадой.

Тофу можа захоўвацца ў вакуумнай упакоўцы з вадой на працягу некалькіх тыдняў. У пасудзіне з вадой можа захоўвацца каля аднаго тыдня, прычым ваду варта мяняць кожныя 1-2 дня. Тофу можна замарожваць, пасля чаго ён набывае жоўты колер. Пасля размарожвання колер зноў робіцца белым, а кансістэнцыя тофу — больш губчатай і цвёрдай.

Зноскі