Тахікардыя
Тахікардыя | |
---|---|
МКХ-10 | I47.-I49., R00.0 |
МКХ-9 | 427, 785.0 |
МКБ-9-КМ | 785.0 |
MeSH | D013610 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тахікарды́я[1] (стар.-грэч.: ταχύς — хуткі і καρδία — сэрца) — павелічэнне частаты сардэчных скарачэнняў (ЧСС) ад 90 удараў у хвіліну. Варта адрозніваць тахікардыю як паталагічную з’яву, г.зн. павелічэнне частаты сардэчных скарачэнняў у спакоі, і тахікардыю як нармальную фізіялагічную з’яву (павелічэнне ЧСС у выніку фізічнай нагрузкі, хвалявання ці страху).
Паталагічная тахікардыя шкодная па некалькіх прычынах. Па-першае, пры частым сэрцабіцці зніжаецца эфектыўнасць працы сэрца, бо жалудачкі не паспяваюць напоўніцца крывёй, у выніку чаго паніжаецца артэрыяльны ціск і памяншаецца прыток крыві да органаў. Па-другое, пагаршаюцца ўмовы кровазабеспячэння самога сэрца, бо яно здзяйсняе вялікую працу ў адзінку часу і патрабуе больш кіслароду, а дрэнныя ўмовы кровазабеспячэння сэрца павялічваюць рызыку ішэмічнай хваробы і наступнага інфаркту.
Тахікардыя — не хвароба, а сімптом, бо яна можа ўзнікаць як праява многіх розных захворванняў. Найбольш частымі прычынамі тахікардыі служаць парушэнні вегетатыўнай нервовай сістэмы, парушэнні эндакрыннай сістэмы, парушэнні гемадынамікі і розныя формы арытміі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Семяненя І. М. Тахікарды́я // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 463. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тахикарди́я // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 303. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)