Самній
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/52/%D0%9B%D1%83%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%8F.png/300px-%D0%9B%D1%83%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%8F.png)
Са́мній, састарэлае — Самніум (лац.: Samnium, грэч. Σαυνιτῶν, оскская: Safinim) — гістарычная вобласць старажытнай Італіі, населеная пераважна групай італійскіх плямёнаў самнітаў (гірпіны, пентрыі, карацэны).
Тэрыторыя Самнія знаходзілася паміж Апуліяй, Луканіяй, Кампаніяй, Лацыем, Піцэнам і абласцямі марсаў і іншых невялікіх народаў. Найбуйнейшымі гарадамі Самнія былі Эзернія, Бавіян і Беневент.
Самній быў слабаразвітай вобласцю з гарыстым рэльефам і невялікай колькасцю ўрадлівых зямель. У сувязі з гэтым асновай эканомікі Самнія была жывёлагадоўля.
На тэрыторыі Самнія праходзілі буйныя бітвы Самніцкіх войн і Саюзніцкай вайны. Падчас грамадзянскай вайны 83—82 да н.э. самніты аказвалі ўпартае супраціўленне Суле, і за гэта Сула раздаў шматлікім са сваіх ветэранаў зямлі ў Самніі, папярэдне адабраўшы іх у самнітаў[1].
Зноскі
- ↑ Ціт Лівій. Гісторыя ад заснавання горада. Эпітамы, кн. LXXXIX