Перайсці да зместу

Маці Тэрэза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маці Тэрэза
алб.: Anjezë Gonxhe Bojaxhiu
Імя пры нараджэнні Анье́за (Агнэ́с) Го́нджа Баяджы́ў
Род дзейнасці religious sister
Дата нараджэння 26 жніўня 1910(1910-08-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 верасня 1997(1997-09-05)[2][3][…] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне каталіцтва
Бацька Nikollë Bojaxhiu[d]
Узнагароды і прэміі
ордэн Брытанскай імперыі Grand Order of Queen Jelena Прэзідэнцкі медаль Свабоды Бхарат Ратна Падма Шры

Прэмія Рамона Магсайсая (1962)

Тэмплтанаўская прэмія[d]

прэмія Бальцана[d] (1978)

Нобелеўская прэмія міру

Pacem in Terris Award[d]

Damien-Dutton Award[d]

Залаты медаль Кангрэса ЗША

ордэн Усмешкі

прэмія імя Джавахарлала Нэру[d] (1969)

Ганаровы грамадзянін ЗША[d] (1996)

Albert Schweitzer prize[d]

Pacem in Terris Award[d] (1976)

Залаты медаль Кангрэса ЗША (2 чэрвеня 1997)

National Order of Honour and Merit

ганаровы доктар Універсітэта Лаваля[d] (1986)

ганаровы доктар Кембрыджскага ўніверсітэта[d]

ганаровы грамадзянін Заграба[d] (1990)

ганаровы доктар Ганконгскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Альберцкага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Ягелонскага ўніверсітэта[d]

Honorary Companion of the Order of Australia

Прэмія ЮНЕСКА за выхаванне для міру[d] (1992)

ордэн Заслуг

doctor honoris causa from the University of Paris[d]

Аўтограф Выява аўтографа
Сайт motherteresa.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маці Тэрэза, свецкае імя Агнэс Гонджа Баяджыў (26 жніўня 1910, Скоп’е — 5 верасня 1997, Калькута) — каталіцкая манахіня, якая вяла ў Індыі гуманітарную дзейнасць. Заснавальніца каталіцкага ордэна Міласэрнасці, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру (1979). З 2003 года прылічана да блаславёных. 4 верасня 2016 года была кананізавана (прылічана да ліку святых).

Нарадзілася 26 жніўня 1910 года ў македонскім горадзе Скоп’е ў сям’і албанцаў.

У васямнаццаць гадоў яна з’ехала ў Ірландыю, дзе ўступіла ў манаскі ордэн «Ірландскія сёстры Ларэта». У 1931 годзе прыняла пострыг і ўзяла імя Тэрэза ў гонар кананізаванай у 1927 годзе манашкі-кармеліткі Тэрэзы з Лізье, вядомай сваёй дабрынёй і міласэрнасцю.

Неўзабаве ордэн накіраваў яе ў Калькуту, дзе каля 20 гадоў яна выкладала ў жаночай школе святой Марыі. 10 верасня 1946 года яна атрымала дазвол ад кіраўніцтва ордэна дапамагаць бедным і бяздольным Калькуты, а ў 1948 годзе заснавала там манаскую кангрэгацыю «Сёстры місіянеркі Любові», дзейнасць якой была накіравана на стварэнне школ, прытулкаў, бальніц для бедных і цяжкахворых людзей, незалежна ад іх нацыянальнасці і веравызнання.

З 1965 года дзейнасць манаскай кангрэгацыі, заснаванай Маці Тэрэзай, пераступіла мяжы Індыі, яна займела 400 аддзяленняў у 111 краінах свету і 700 дамоў міласэрнасці ў 120 краінах. Яе місіі, як правіла, дзейнічаюць у раёнах стыхійных бедстваў і эканамічна праблемных рэгіёнах.

У 1973 годзе маці Тэрэза была ўдастоена толькі што заснаванай Тэмплтонаўскай прэміі за прагрэс у рэлігіі — Тэрэза стала яе першым лаўрэатам.

У 1979 годзе маці Тэрэзе была прысуджана Нобелеўская прэмія міру «За дзейнасць у дапамогу спрагненаму чалавеку».

Памерла ў 1997 годзе ва ўзросце 87 гадоў. У кастрычніку 2003 года беатыфікавана (прылічаная да ліку блажэнных) Каталіцкай Царквой. 4 верасня 2016 года маці Тэрэза Калькутская была прылічана да ліку святых Рымскай каталіцкай царквы.

  • Індыйскі ордэн «Спадарыня лотаса» (1963)
  • У знак прызнання яе апостальскага служэння атрымала першую ўзнагароду Папы Рымскага Яна XXIII за мір, якую прыняла з рук Паўла VI (1971)
  • Нобелеўская прэмія міру (1979)
  • Прэзідэнцкі медаль Свабоды, атрыманы ад Прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана (1985)
  • Ганаровы грамадзянін Заграбу (1990).

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. а б Mutter Teresa // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Mutter Teresa // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://onlinelibrary.wiley.com/doi/10.1111/j.1748-720X.2005.tb00500.x/pdf
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Маці Тэрэзы