Макс Фрыш
Макс Фрыш | |
---|---|
Max Frisch | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Max Rudolf Frisch |
Дата нараджэння | 15 мая 1911[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 4 красавіка 1991[1][2][…] (79 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | Швейцарыя |
Жонка | Gertrud Frisch-von Meyenburg[d] і Marianne Frisch[d] |
Дзеці | Ursula Priess[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | раманіст, драматург, філосаф |
Жанр | раман, п'еса |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Макс Фрыш (ням.: Max Frisch; 15 мая 1911 — 4 красавіка 1991) — швейцарскі раманіст і драматург, які высока ацэнены ў пасляваеннай нямецкамоўнай літаратуры.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька Фрыша быў архітэктарам, маці служыла гувернанткай. Вучыўся з 1930 па 1932 год у Цюрыхскім універсітэце — вывучаў германістыку. Пасля смерці бацькі кінуў вучобу і паступіў на службу газетным рэпарцёрам. Тым часам піша «Юрг Рэйнгарт» (1934) і «Адказ з цішыні» (1937). У 1936 годзе паступае на архітэктурнае аддзяленне Цюрыхскай вышэйшай тэхнічнай школы і канчае яго ў 1940-м годзе. У гэты ж перыяд ён чытае раман Готфрыда Келера «Зялёны Генрых» і расчароўваецца ва ўласнай творчасці.
Падчас другой сусветнай вайны Фрыша заклікаюць у войска, дзе ён пачынае весці дзённік, які публікуе ў 1940-м годзе пад назвай «Лісткі з рэчавага мяшка», затым з'яўляецца раман «J'adore ce qui me brule», які з французскага перакладаецца як «Люблю тое, што мяне спальвае».
Нягледзячы на празаічную дзейнасць, Фрыш зарабляе на жыццё да 1950-х гадоў працай архітэктара. Пачынаючы з другой паловы 1940-х гадоў Фрыш працуе для тэатра і піша п'есы: «Санта Крус», «Яны зноў спяваюць», «Кітайская сцяна» і шматлікія іншыя.
Сусветную вядомасць Максу Фрышу прынеслі тры раманы: «Штылер» (1954), «Homo Faber» (1957) і «Назаву сябе Гантэнбайн» (1964).
У 1960-я гады Фрыш шмат падарожнічае, наведвае Японію, ЗША і іншыя краіны. У 1972 годзе ён пасяляецца ў Берліне, а напачатку 1980-х гадоў перасяляецца ў ЗША, дзе жыве ў Нью-Ёрку са сваёй спадарожніцай жыцця Эліс Лок-Керы, якой ён прысвячае частку сваіх дзённікаў. Гэтыя дзённікі, знойдзеныя ў архівах яго сакратаркі, апублікаваны ў сакавіку 2010 года. У іх месцяцца разважанні пра жыццё ў ЗША падчас прэзідэнцтва Рональда Рэйгана[6].
Працы
[правіць | правіць зыходнік]Раманы
[правіць | правіць зыходнік]П'есы
[правіць | правіць зыходнік]Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя пра Ізідора // Бабілёнская бібліятэка. Мн., 2007.
Зноскі
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Max Frisch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Фриш Макс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118536109 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ а б https://web.archive.org/web/20160303182425/http://www.mfa.ethz.ch/de/max-frisch/auszeichnungen/1984_modern_language.html
- ↑ Публікацыя архіваў Макса Фрыша
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Макс Фрыш
- Нарадзіліся 15 мая
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Цюрыху
- Памерлі 4 красавіка
- Памерлі ў 1991 годзе
- Памерлі ў Цюрыху
- Выпускнікі Цюрыхскага ўніверсітэта
- Члены Нямецкай акадэміі мовы і паэзіі
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
- Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Швейцарыі
- Драматургі
- Нямецкамоўныя пісьменнікі
- Асобы на манетах