Цюрыхскі ўніверсітэт
Выгляд
Універсітэт Цюрыха (UZH) | |
---|---|
Universitat Zurich | |
Арыгінальная назва | Universitat Zurich |
Заснаваны | 1833 |
Тып | дзяржаўны |
Рэктар | Андрэас Фішэр |
Студэнты | 24 231 (2007-2008) |
Прафесары | 462 (31 снежня 2007) |
Краіна | |
Размяшчэнне | Цюрых, Швейцарыя |
Сайт | www.uzh.ch/ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цюрыхскі ўніверсітэт (ням.: Universität Zürich) — найбуйны ўніверсітэт Швейцарыі, дзе ў цяперашні час навучаецца больш за 24 000 студэнтаў. Найбуйным факультэтам з’яўляецца філасофскі, на якім вучацца прыкладна 48 % ад усіх студэнтаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт Цюрыха быў заснаваны ў 1833 годзе, калі тры каледжа — тэалогіі (заснаваны Ульрыхам Цвінглі ў 1525 годзе), права і медыцыны аб’ядналіся з толькі што створаным факультэтам філасофіі. Універсітэт Цюрыха быў адметны тым, што быў створаны ў рэспубліканскай дзяржаве без удзелу манарха або царквы. Адным з ініцыятараў з’яўлення ўніверсітэта быў гісторык і літаратуразнаўца Іаган Каспар фон Арэлі.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]Цяпер ва Універсітэце Цюрыха дзейнічаюць наступныя факультэты:
- Тэалогіі;
- Права;
- Эканомікі;
- Медыцыны;
- Ветэрынарны;
- Філасофіі;
- Матэматыкі і прыродазнаўчых навук
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Альберт Гейм, швейцарскі геолаг
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цюрыхскі ўніверсітэт
- Афіцыйны сайт