Філосаф
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/98/Sanzio_01_Plato_Aristotle.jpg/220px-Sanzio_01_Plato_Aristotle.jpg)
Філосаф (стар.-грэч.: φιλόσοφος — аматар мудрасці) — чалавек, асноўным родам дзейнасці якога з'яўляецца вывучэнне, распрацоўка і аналіз філасофскіх вучэнняў і тэорый. Філосаф — прафесійны мысляр.
Філосафам таксама можа звацца чалавек, які належыць да пэўнай філасофскай школы і падзяляе яе ідэі і/або жыве ў адпаведнасці з гэтымі ідэямі, гэта значыць здзяйсняючы філасофію як лад жыцця.