Лозі (мова)
Лозі | |
---|---|
Саманазва | Silozi |
Краіны | Замбія, Батсвана, Намібія, Зімбабвэ, Ангола |
Рэгіёны | Паўднёвая Афрыка |
Афіцыйны статус | Замбія, Намібія |
Агульная колькасць носьбітаў | 1340 тыс. (2017) |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Афрыкі |
Нігера-кангалезская макрасям'я
|
|
Пісьменнасць | лацінка |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | лоз |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | loz |
ISO 639-3 | loz |
WALS | loz |
Ethnologue | loz |
IETF | loz |
Glottolog | lozi1239 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Лозі, або ротсэ (саманазвы: silozi, serotze) — мова групы банту, распаўсюджаная на поўначы Паўднёвай Афрыкі, пераважна ў Замбіі, Батсване, Анголе, Намібія і Зімбабвэ. Родная мова народа лозі.
Мае рэгіянальны афіцыйны характар у Замбіі і Намібіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Мова лозі паходзіць ад дыялекта калола старажытнай мовы сесута. Калола заваявалі ў 1845 - 1864 гг. паўднёвы захад сучаснай Замбіі і рэгіён Капрывы. Нават пасля ўзнаўлення дзяржавы лозі ў другой палове XIX ст. яна з'яўлялася прыдворнай гаворкай.
У 1878 - 1885 гг. у дзяржаве лозі былі заснаваны рэлігійныя цэнтры французскіх місіянераў, якія для распаўсюджвання каталіцызму, карысталіся дапамогай хрысціян-басута. Дзякуючы гэтаму адзіная мова пашыралася сярод простых лозі праз сетку касцёлаў і хрысціянскіх школ.
Пісьмо
[правіць | правіць зыходнік]Першыя запісы на мове лозі з'явіліся ў XIX ст. У 1977 г. у Замбіі адбылася стандартызацыя пісьмовай мовы. Сучасны алфавіт лозі складзены на аснове лацінкі, уключае 26 літар.
Кароткі размоўнік
[правіць | правіць зыходнік]Мова лозі | Беларуская мова |
---|---|
Lumela | Прывітанне |
U zuhile cwang'i? | Добрай раніцы |
Ki musihali | Добры дзень |
Lobala ka kozo | Добры вечар |
Zamaya sesinde | Да пабачэння |
U mang'i? | Як тваё імя? |
Libizo laka ki Mikalaj | Мяне завуць Мікалай |
Ni zwa kwa Belarus | Я з Беларусі |
Niyitumezi | Дзякуй |
Ni tuse! | Дапамажыце! |
Ni ni utwisisi | Не разумею |
Na ku lata | Я цябе кахаю |
Zamaya kafoo! | Пакінь мяне! |
Ki bukai? | Колькі гэта каштуе? |
Ni twa tala | Я галодны |
Ki bata mezi | Я хачу піць |
Ani yitwi | Не разумею |
Eni ni na ni butata | У мяне ёсць праблема |
Для паляпшэння артыкула пажадана |