Перайсці да зместу

Алфавіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Алфаві́т (грэч. ἀλφάβητος); ад новагрэч. назваў першых літар α альфа і β бэта[1] ) або а́збука (ад стараслав. назваў першых літар а аз і б букі) — сукупнасць літар, прынятых у мове і размешчаных у пэўным парадку.

Паслядоўнасць размяшчэння літар у алфавіце з'яўляецца агульнапрынятай і абавязковай, хоць па сваім характары ўмоўнай. Кожная літара ў алфавіце мае сваё пэўнае месца і, звычайна, назву, якую належыць адрозніваць ад гучання.

Алфавіт адрозніваецца ад піктаграфічнага (ідэаграфічнага) пісьма, дзе знакі абазначаюць паняцці (шумерскі клінапіс) і марфемнага і лагаграфічнага пісьма, дзе знакі абазначаюць асобныя марфемы (кітайскае пісьмо) альбо словы.

Таксама лінгвісты адрозніваюць «сапраўдныя» алфавіты ад абджадаў (кансанантнае пісьмо) і абугідаў (кансанантна-складовае, сілабічнае пісьмо). Усе тры адрозніваюцца сваім падыходам да адлюстравання на пісьме галосных гукаў.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.65