Сота (мова)
Сота | |
---|---|
Саманазва | Sesotho |
Краіны | ПАР, Лесота |
Рэгіёны | Паўднёвая Афрыка |
Афіцыйны статус |
Лесота, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Pan South African Language Board[d] |
Агульная колькасць носьбітаў | 5,7 млн. (2016) |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Афрыкі |
Нігера-кангалезская макрасям'я
|
|
Пісьменнасць | лацінка |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | сот 618 |
ISO 639-1 | st |
ISO 639-2 | sot |
ISO 639-3 | sot |
WALS | ses |
Ethnologue | sot |
Linguasphere | 99-AUT-ee |
Guthrie | S33 |
IETF | st |
Glottolog | sout2807 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Сота, таксама сесота, сесута (саманазва: Sesotho) — мова, распаўсюджаная ў Паўднёвай Афрыцы, пераважна ў Лесота і ПАР. Родная мова народа басута. Належыць да моўнай групы банту. Агульная колькасць носьбітаў (2016 г.) - каля 5,7 млн.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Мова сота сфарміравалася ў XIX ст. на аснове дыялекта секвена моў тсвана-сота, распаўсюджанага ў дзяржаве Машвешвэ I. Па яго прапанове місіянеры Парыжскай евангелічнай місіі склалі алфавіт на аснове лацінкі і пачалі друкаваць тэксты на прывезенай імі друкавальнай машыне. У 1842 г. імі была выдадзена арфаграфія і слоўнік сота. З 1966 г. сота з'яўляецца дзяржаўнай мовай Лесота.
У 1951 г. у ПАР для стандартызацыі мовы сота быў створаны камітэт мовы сота, які працаваў да 1957 г. З 1960 г. мова сота выкарыстоўваецца на радыё, з 1982 г. — на тэлебачанні. У 1994 г. набыла афіцыйны характар у ПАР.
Дыялекты
[правіць | правіць зыходнік]Мова сота мае лакальныя гутарковыя дыялекты, аднак іх колькасць з'яўляецца спрэчнай, паколькі некаторыя дыялекты адносяць да другіх моў групы тсвана-сота.
У нашы дні існуюць дыялектныя адрозненні ў пісьмовых мовах Лесота і ПАР. Прыклады гэтых адрозненняў:
Сота Лесота | Сота ПАР | Пераклад |
---|---|---|
E | Ee | Так |
E-e | Tjhee | Не |
Kea leboha | Ke a leboha | Дзякуй |
Lebitso la hau u mang? | Lebitso la hao ke mang? | Якое ваша імя? |
U lula kae? | O dula kae? | Дзе вы жывяце? |
U lilemo tse kae? | O dilemo tse kae? | Колькі вам гадоў? |
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Cultures and Languages - Sesotho Архівавана 5 жніўня 2020.
- Sesotho Online