Лазанья
Лазанья | |
---|---|
італ.: lasagne | |
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
Італьянская кухня | |
Краіна паходжання | Італія |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Падача | |
Тып стравы | запяканка |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лазанья (італ.: lasagne) — запяканка, традыцыйная страва італьянскай кухні, асабліва Балонні, прыгатаваная з аднайменных макаронных вырабаў, праслоеных начынкай і соусам (звычайна бешамель). Пласты начынкі могуць быць з мяснога рагу або фаршу, таматаў, шпінату, іншай гародніны, сыру Пармезан, мацарэлы, рыкоты.
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]Слова «лазанья» першапачаткова апісвала каструлю для прыгатавання ежы. Думаюць, што пачаткова ў Старажытнай Грэцыі laganon называлі плоскую хлебную ляпёшку; рымляне, пазычыўшы ад грэкаў, пачалі разразаць яе на тонкія скрылі, называныя lagani.
У ранняе Сярэднявечча страва трансфармавалася ў гатунак мучных клёцак, якія дадаваліся ў гаршчок з тушанымі мясам або садавіной.
У часы Марка Пола (XIII ст.) лазанья ўжо ў асноўным была падобнай да сучаснай — тонкія плоскія шырокія кавалкі цеста (звычайна прамавугольныя; пры масавай вытворчасці пераважна гафрыраваныя), спачатку адварваліся як локшына, потым тушыліся ў пячы ці духоўцы з разнастайнымі дадаткамі (садавіной, мясам, грыбамі і г.д.).
У XVI ст. рэцэпт лазаньі быў пазычаны і трансфармаваны польскай кухняй, так з’явіліся лазанкі.
Сучасная кухня
[правіць | правіць зыходнік]Сучасная лазанья гатуецца, звычайна, з шасці пластоў цеста, пры гэтым на кожны пласт кладуць мясны фарш, грыбы, гародніну, а зверху — цёрты сыр і некалькі кавалачкаў масла. Для лазаньі італьянцы часцей за ўсё выкарыстоўваюць рыкоту і мацарэлу. Пармезан абавязковы толькі для класічнай лазаньі баланьезэ, іншы гатунак сыру ў гэтай страве выкарыстоўваць немагчыма[1]. Страва запякаецца ў духавой шафе.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ В компании с лазаньей. // The New Times, 23.06.2008
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белы А. Лазанкі // Праект «Наша ежа»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Лазанья на Вікісховішчы |