Клён чырвоны
Клён чырвоны | |||||||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны восенню | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Acer rubrum L. | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||
|
Клён чырвоны (Acer rubrum) — від лістападных дрэў, адно з найбольш часта сустраканых ва ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі; від роду Клён трыбы Кляновыя (Acereae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лістападнае дрэва сярэдніх памераў, 9—28 м вышынёй і дыяметрам ствала да 1,6 м. Хоць гэты від даволі лёгка ідэнтыфікуецца, ён валодае дастаткова шырокімі марфалагічнымі характарыстыкамі, больш чым любы іншы клён Паўночнай Амерыкі. Самы просты спосаб распазнання гэтага віду — гэта форма ліста.
Як і ў іншых прадстаўнікоў дадзенага роду, лісце прадстаўнікоў віду размешчана супратыўна і ў зімовы час ападае. Лісце простае, 5-10 см даўжынёй, далонепадобнае з трыма-пяццю аднолькавай шырыні зубчастымі лопасцямі няправільнай формы (для параўнання, у блізкага яму віду Acer saccharinum зубцоў як правіла 5 і яны значна глыбей парэзаныя). Верхняя частка ліста светла-жоўтая, ніжняя бледная. Хвосцікі звычайна чырвоныя, гэтак жа як і пупышка. Увосень лісце становяцца ярка-чырвоным.
Кара гладкая, вар’іруе ад шэра-карычневага да белага колеру, з узростам цямнее і пакрываецца расколінамі. Галінкі падобныя з галінкамі Acer saccharinum — чырвоныя, з V-падобнымі ліставымі рубцамі, толькі ў Acer saccharinum на зломе яны непрыемна пахнуць. На многіх галінках ёсць карлікавыя парасткі.
Пупышкі тупыя, неапушаныя, ад чырвонага да шаравата-карычневага колеру, у зімовы час добра бачныя на адлегласці.
Кветкі разнаполыя (хоць мужчынскія і жаночыя кветкі размешчаны на адным дрэве). Жаночыя насенныя кветкі ярка-чырвоныя, кожная з пяццю пялёсткамі і пяццю чашалісцікамі, сабранымі ў гронку. Мужчынскія кветкі ўяўляюць сабой толькі жоўтыя тычынкі, якія выступаюць з карлікавых галінак на галінцы. У маладых дрэў могуць прысутнічаць кветкі толькі аднаго полу. Цвіценне пачынаецца ранняй вясной, да з’яўлення лісця.
Плод уяўляць сабой крылаткі, колеравая гама якой вар’іруе паміж чырвоным, жоўтым і карычневым колерамі. Крылаткі 15-25 мм даўжынёй, з’яўляюцца парамі пад вуглом у 50-60 градусаў.
Від часта стварае гібрыд з блізкім яму Acer saccharinum. Атрыманы гібрыд × freemanii мае прыкметы абодвух відаў.
Жывуць дрэвы 100—200 гадоў, але часам і даўжэй.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджаны ў Паўночнай Амерыцы, на поўдзень і ўсход ад Ляснога возера (англ.: Lake of the Woods) на мяжы амерыканскага штата Мінесота і канадскай правінцыі Антарыа. На ўсходнім узбярэжжы Паўночнай Амерыкі арэал на поўначы абмежаваны Ньюфаўндлендам і Новай Шатландыяй, на поўдні горадам Маямі ў Фларыдзе. Паўднёва-заходняя мяжа распаўсюджання праходзіць у штаце Тэхас.
Лёгка адаптуецца да шырокага кола прыродных ландшафтаў: яго можна сустрэць як на багністых, так і бедных пажыўнымі рэчывамі засушлівых глебах. Ён таксама лёгка ўжываецца пры шырокім роскідзе значэнняў вадароднага паказчыка, хоць у шчолачным асяроддзі можа пакутаваць жаўтухай (хвароба раслін, адсутнасць хларафілу).
Дамінуе або выступае адным з дамінантаў ў лісцевых лясах і забалочаных мясцовасцях з прысутнасцю такіх відаў, як Fraxinus nigra, Betula alleghaniensis, Quercus velutina, Quercus rubra, Populus tremuloides і відаў вязу (Ulmus). На узвышшах з умераным увільгатненнем займае верхні ярус расліннасці сярод Liquidambar styraciflua і дуба балотнага (Quercus palustris).
Прыроднае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Лісцем і галінкамі віду ў дзікай прыродзе харчуюцца Odocoileus virginianus, лось (Alces alces), алені вапіці і Lepus americanus. На галінках клёну часта гняздуюцца Otus, Dryocopus pileatus і Colaptes auratus.
Прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Выкарыстоўваецца для вырабу мэблі, фанеры, бочак, драўлянай тары, паркету і чыгуначных шпал. Як і Acer saccharinum, выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі кляновага сіропу, хоць і радзей.
Часта выкарыстоўваецца ў зялёных насаджэннях паркаў і садоў, акрамя тых месцаў, дзе глебы шчолачныя або кіслыя. Асабліва яго высаджваюць там, дзе шмат месца для яго каранёвай сістэмы. Перавагамі гэтага клёну называюць талерантнасць да вільготных і сухіх ландшафтаў, да забруджвання навакольнага асяроддзя. Гэтыя клёны прыцягваюць да сябе вавёрак, якія харчуюцца пупышкамі клёну ранняй вясной, калі іх рацыён вельмі абмежаваны. Недахопам віду называюць яго высокую, хоць і некалькі меншую ў параўнанні з Acer saccharinum і Acer saccharum, інвазійнасць — ён здольны выцясняць блізка растучыя расліны, дзякуючы свайму шчыльнаму лісцю і неглыбокай каранёвай сістэме.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Лісце
-
Кветкі
-
Плады
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Сістэматычнае становішча роду дадзена згодна з GRIN.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Красный клёнАрхівавана 12 лістапада 2021.
- Описание Красного клёна
- Клён красныйАрхівавана 10 снежня 2021. на сайте USDA NRCS (англ.) Проверено 1 февраля 2009 г.
- Фотографии Красного клёна на сайте bioimages.vanderbilt.edu