Чашалісцік
Чашалісцік — асобная частка чашачкі кветкі. Чашачка з'яўляецца вонкавай часткай калякветніка, які складаецца з бясплоднага ўнутранага і вонкавага лісточкаў калякветніка, якія, як правіла, падзелены на пялёсткі і чашалісцікі. У «звычайнай» кветцы чашалісцікі зялёныя і размешчаны пад больш заўважнымі пялёсткамі. Калі кветка ў бутоне, чашалісцікі прылягаюць і абараняюць больш далікатную ўнутраную частку кветкі.
Колькасць чашалісцікаў у кветкі вызначае класіфікацыю расліны: у двухдольных іх звычайна чатыры або пяць, у аднадольных і палеадыкотаў — тры або лічба, кратная тром.
Існуе пэўная разнастайнасць формаў чашалісцікаў сярод кветкавых. Звычайна чашалісцікі невялікага памеру, у выглядзе кастрыцы, лускавінак, зубчыкаў ці грабеньчыкаў. У некаторых кветках чашалісцікі злучаюцца каля асновы, утвораючы кальцо кубачка. Гэта кольцо таксама можа ўключаць пялёсткі і месца мацавання тычынак.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Oxford dictionary: sepal(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2013. Праверана 24 жніўня 2015. (англ.)
- Collins dictionary: sepal(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2017. Праверана 24 жніўня 2015. (англ.)