Кале
Горад
![]() Бронзавая скульптура Грамадзяне Кале Агюста Радэна і Атэль-дэ-Віль
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Кале́ (фр.: Calais [kaˈlɛ]) — горад у Францыі, порт у праліве Па-дэ-Кале, найбуйнейшы па колькасці насельніцтва горад дэпартамента Па-дэ-Кале. Кале з’яўляецца найбліжэйшым да Англіі населеным пунктам Францыі, адлегласць па прамой да Англіі складае 34 кіламетры. Паміж Кале і англійскім Дуўрам курсіруе паром, з 1994 годзе адкрыта рух па чыгуначным тунэлі ад прыгарада Кале Какеля да англійскага Фолкстана.
Насельніцтва — 74 336 тыс. жыхароў (2009).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/24/Situationsplan_von_Calais.jpg/230px-Situationsplan_von_Calais.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/da/1838_Fran%C3%A7ois-%C3%89douard_Picot_-_The_Siege_of_Calais.jpg/230px-1838_Fran%C3%A7ois-%C3%89douard_Picot_-_The_Siege_of_Calais.jpg)
У XIII стагоддзі Кале быў пераўтвораны графам Булонскім з рыбацкай вёсачкі ў буйную прыбярэжную крэпасць. Пасля перамогі пры Крэсі (1346) англійскі кароль Эдуард III не мог узяць Кале на працягу цэлага года. Падзеі аблогі ўвекавечаны ў помніку грамадзянам Кале, які стварыў па замове горада Радэн. Англічане працягвалі валодаць горадам да 1558 года, калі ў Марыі Цюдор яго адваяваў герцаг Гіз. Гэта была апошняя тэрыторыя Англіі ў кантынентальнай Еўропе. Канчаткова Кале за Францыяй замацаваў Ката-Камбрэзійскі мір.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Кале з’яўляецца найбуйнейшым транспартным вузлом на поўначы Францыі. Па паромнай лініі паміж Кале і англійскім Дуўрам перавозіцца асноўны паток тавараў паміж дзвюма краінамі. Пасля адкрыцця ў 1994 годзе чыгуначнага тунэля абарот паромных перавозак скараціўся, у выніку чаго адна з дзвюх кампаній- аператараў паромаў — SeaFrance — разарылася і ў наш час знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі. З іншага боку, дзякуючы адкрыццю тунэля, пасажырапаток праз Кале рэзка ўзрос. У наш час ён складае больш за 10 мільёнаў чалавек у год.
Машынабудаванне, хімічная, харчовая прамысловасць. Старадаўняя вытворчасць карунак, цюлю, гафту.
Структура занятасці насельніцтва:
- сельская гаспадарка — 0,3 %
- прамысловасць — 13,9 %
- будаўніцтва — 5,2 %
- гандаль, транспарт і сфера паслуг — 45,7 %
- дзяржаўныя і муніцыпальныя службы — 34,9 %
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дынаміка колькасці насельніцтва, чал.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/timeline/bhktgqse61geih1inae7c56djo8llnh.png)
Палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Адміністрацыю Кале з 2008 года ўзначальвае член партыі Саюз за народны рух, сенатар Наташа Бушар. На муніцыпальных выбарах 2008 года ўзначалены ёю правы блок атрымаў перамогу ў 2-м туры, атрымаўшы 54,02 % галасоў, перапыніўшы 37-гадовае кіраванне камуністаў у Кале.
Кандыдат | Партыя | % галасоў | |
---|---|---|---|
Наташа Бушар | Саюз за народны рух | 54,02 | |
Жакі Энен | Камуністычная партыя | 45,98 |
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е la ville de Calais comporte six jumelages : Duisbourg et Wismar (Allemagne) ; Douvres (Angleterre) ; Riga (Lettonie) ; Bardejov (Slovaquie) ; Braïla (Roumanie).
- ↑ Calais se lie à la ville chinoise de Xiangtan
- ↑ https://pastel.diplomatie.gouv.fr/cncdext/dyn/public/atlas/rechercheAtlasFrance.html?criteres.collectiviteId=23927