Джон Мільтан
Джон Мільтан | |
---|---|
John Milton | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 9 снежня 1608[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лістапада 1674[1] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | John Milton[d][3] |
Маці | Sara Jeffrey[d][3] |
Жонка | Mary Powell[d], Elizabeth Minshull[d] і Katherine Woodcock[d] |
Дзеці | Anne Milton[d], Deborah Milton[d], Mary Milton[d], John Milton[d] і Katherine Milton[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | англійская |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Джон Мільтан, таксама Джон Мілтан (англ.: John Milton; 9 снежня 1608, Лондан — 8 лістапада 1674, Лондан) — англійскі паэт, палітычны дзеяч і мысляр; аўтар палітычных памфлетаў і рэлігійных трактатаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1632). Пісаў на англійскай, італьянскай і лацінскай мовах. Раннія творы (цыклы вершаў, санетаў, п'еса-маска «Комус», 1634; элегія «Лісідас», 1638 і інш.) адзначаны эстэтыкай пераходнай ад Рэнесансу да Новага часу, у цэнтры — праблема выбуару шляху, прызначэння чалавека. У абарону рэспубліканскіх ідэалаў, свабоды слова і сумлення стварыў шматлікія трактаты і памфлеты «Арэапагітыка» (1644), «Іканаборца» (1649), «Абарона англійскага народа» (1650). Вяршыня яго творчасці — эпічныя паэмы на біблейскія сюжэты «Страчаны рай» (1667) і «Вернуты рай» (1671), у якіх узняты праблемы пазнання Дабра і Зла, іх процістаяння і дыялектычнага адзінства. сэнсу жыцця і гістарычнага лёсу чалавецтва. Паэмы з рысамі барока і класіцызму адзначаны маштабнасцю вобразаў, складанай метафарычнасцю, сімволікай і алегарычнасцю.
Аўтар трагедыі «Самсон-змагар» (1671), гістарычнай працы «Гісторыя Брытаніі» (1670), «Кароткія гісторыі Масковіі» (1682).
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Паасобныя вершы на беларускую мову пераклалі Наталля Ламека[4], Лявон Баршчэўскі[5].
Зноскі
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Мильтон Джон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
- ↑ І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 374-375. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
- Нарадзіліся 9 снежня
- Нарадзіліся ў 1608 годзе
- Нарадзіліся ў Каралеўстве Англія
- Памерлі 8 лістапада
- Памерлі ў 1674 годзе
- Памерлі ў Каралеўстве Англія
- Пахаваныя ў Англіі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Эсэісты Вялікабрытаніі
- Сляпыя
- Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
- Антытрынітарыі
- Хрысціянскія багасловы
- Паэты XVII стагоддзя
- Пісьменнікі XVII стагоддзя
- Англамоўныя пісьменнікі
- Англамоўныя паэты