Сіці (Лондан)
Лонданскі Сіці (англ.: City of London) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне са статусам «сіці», цырыманіяльнае графства ў цэнтры рэгіёна Вялікі Лондан, гістарычнае ядро Лондана, якое сфарміравалася на аснове старажытнарымскага горада Ландыніум (Londinium).
Плошча ў межах Лонданскай сцяны рымскага паходжання — 2,6 км², адсюль паходзіць мянушка — «квадратная міля» (англ.: Square mile). На ўсход ад Сіці распасціраецца «пралетарскі» Лондан — Іст-Энд, а на захад — больш рэспектабельны Вест-Энд. Дэвіз Сіці — Domine dirige nos («Накіроўвай нас, Госпадзі»).
Мае правы цырыманіяльнага графства і гарадскога раёна з асаблівымі гістарычнымі прывілеямі: у Сіці ёсць уласная паліцыя, манарх можа заехаць на тэрыторыю Сіці толькі з дазволу лорд-мэра. Сіці з 1695 года нададзены правамі асобнага горада, і ў яго ёсць свой урад (12 кіраўнікоў). Сталае насельніцтва — 7200 чал. (найменш населены раён Лондана). У працоўныя дні насельніцтва павялічваецца больш за ў 30 раз за кошт служачых размешчаных там штаб-кватэр кампаній.
Нароўні з Саўтваркам і Вэстмінстэрам лонданскі Сіці паслужыў адным з трох цэнтраў, з якіх сфарміраваўся Лондан. З Саўтваркам яго злучае маляўнічы Таўэрскі мост, а з Вэстмінстэрам — вуліца Фліт-стрыт, за межамі гарадской сцяны (дакладней, Тэмпл-Бар, «заставы Тэмпла») пераходзячая ў Стрэнд. Пра сярэдневяковы перыяд гісторыі Сіці нагадвае Лонданскі Таўэр — помнік Сусветнай спадчыны.
Да 80 працэнтаў гістарычнай забудовы Сіці было знішчана Вялікім лонданскім пажарам (1666), пасля чаго асноўныя будынка, уключаючы і гарадскі сабор Святога Паўла, былі адбудаваны нанова пад кіраўніцтвам архітэктара Крыстафера Рэна. У XIX стагоддзі Сіці становіцца найбуйнейшым фінансавым цэнтрам не толькі Брытанскай імперыі, але і ўсяго свету. Тут размешчаны банк Англіі і Лонданская фондавая біржа.
Для архітэктурнага аблічча Сіці характэрны рэзкія кантрасты помнікаў даўніны (асабліва рэнаўскага класіцызму) з ультрасучаснымі будынкамі, такімі, як небаскроб Мэры-Экс.
Небаскроб Мэры-Экс кантрастуе з гістарычнай забудовай | Патэрнастэр-сквер у цэнтры Сіці | Статуя дракона на браме Сіці (Тэмпл-Бар) |