Перайсці да зместу

Гік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Слова гік — гэта тэрмін, які апісвае эксцэнтрычных або не мэйнстрым людзей. Сёння значэнне гэтага слова часта асацыюецца з экспертамі і энтузіаcтамі, або персонамі, вельмі прывязанамі да сваіх хоббі або інтэлектуальных захапленняў. Часам гэта слова звязваюць з незвычайнымі індывідамі, якія вызначаюцца як звышінтэлектуальныя, нямодныя, або сацыяльна ненармаваныя.[1]

Нягледзячы на тое, што значэнне гэтага слова ўспрымаецца неадзназначна, для прадстаўнікоў супольнасці гікаў гэты тэрмін можа з'яўляцца крыніцай гонару. Значэнне слова развіваецца ў накірунку якое азначае таго, хто апантана цікавіцца прадметам (звычайна складаным або інтэлектуальным) часта для самога сябе.

Гік з 80-х
Гэта таксама гікі

Значэнне тэрміна «гік» пастаянна змяняецца. На сёння няма ўстойлівага вызначэння. Тэрмін «нэрд» вельмі блізкі да «гік».[2]

Існуе вельмі шмат катэгорыяў гікаў, такіх як: навуковы гік, гік матэматык, гік камп'ютаршчык (у жалезе і праграмах), гік гісторык, гульнявы гік і інш.

Арыентаваныя на тэхналогіі гікі, маюць вялікае ўздзеянне на глабальную эканоміку і грамадства.[3] Гэта іх адрознівае ад папярэдняга пакалення гікаў, якія знаходзіліся больш у адзелах даследвання, лабараторыях, і выконвалі розныя функцыіі тэхнічнай падтрымкі. Сёння яны запоўнілі ўплывовыя пазіцыі ў камерцыйнай і палітычнай сферы (Напрыклад, Марк Цукерберг або Эмілія Андэрсдоттэр).

Гікаўскі код

Згодна з Маркам Ройдэрам (Mark Roeder), у яго кнізе "Ненатуральны Адбор: Чаму Гікі атрымліваюць у спадчыну Зямлю", прапануецца ідэя, што гікаўскія якасці, якія характаразуюцца аўтызмам, сіндромам дыфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці, дызлексіяй, сёння атрымалі вялікую перавагу ў тэхналагічную эпоху.[4]

Ідэйная складаючая і ідэнтычнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У сваёй грамадзянскай пазіцыі гікі схільны да свабоднага і адкрытага інтэрнэта, сеткавага нейтралітэту, інфармацыйнага самавызнаэння, прыватных пратаколаў, адсутнасці цэнзуры, дэцэнтралізацыі і рэформы інтэлектуальнай уласнасці.[5]

Камп'ютарныя гікі часта ствараюць сабе зручныя прасторы, сацыяльныя майстроўні: хакерспэйсы, мэйкерспэйсы, лабараторыі

Як піша Гус Мэстрапа ў сваім эссэ "Чаму гік мае значэнне"[6]:

« Гікаўства - гэта культура ведаў і цікаўнасці, вялікага інтарэсу да невядомага. Гэта культурны інтарэс да фактаў і прычыны. Калі гікаўства мае рэлігію, гэта гэлігія - навука. Калі яна мае святых, гэтыя святыя Галілеа, Марыя Кюры, Карл Саган (Carl Sagan), Ісаак Асімаў (Isaac Asimov)... Гэта мадэль прыдатная і для жанчын і для мужчын." »

«Гік стыль» як тэндэнцыя ў модзе ўзнікла ў 2000-ых, калі маладыя індывіды адаптавалі шаблонную «гікаўскую» моду, такую як вялікія акуляры ў чорнай аправе, высока падкасаныя штаны, падцяжкі. У такіх момантах, як вялікія акуляры, гік стыль сутыкаецца з хіпстэрсім стылем.[7]

Цікава ведаць

[правіць | правіць зыходнік]

На пачатку 20 стагоддзя гікамі называлі артыстаў, якія дэманстравалі шоў з адкусваннем галоваў у цыплят, з'ядзеннем чарвей, выпіванні ванітаў і падобных вычварэнскіх трукаў.[8]

Карысныя спасылкі

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Dictionary.com-Merriam-Webster entry Acceess date: 2016-01-02
  2. Are "geek" and "nerd" now positive terms? Access date: 28.02.2016
  3. Study shows Stanford alumni create nearly $3 trillion in economic impact each year. Access date: 24 Oct 2012
  4. Unnatural Selection by Mark Roeder. http://www.harpercollins.com.au/books/Unnatural-Selection-Why-Geeks-Will-Inherit-Earth-Mark-Roeder/?isbn=9781743095683 Архівавана 12 сакавіка 2014.
  5. Палітыкі гікаў Дата прагляду: 28.02.2016
  6. Why Geek Matters Access date: 28.02.2016
  7. глядзі кнігу Neil Feineman, Geek Chic, 2005 — ISBN 978-1-58423-205-6
  8. What Is A Geek? Дата доступа: 28.02.2016