Перайсці да зместу

Герб Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Украіны
Дэталі
Суб’ект Украіна і Украінская дзяржава
Зацверджаны 19 лютага 1992 года
Шчыт
сіняга колеру з тонкай жоўтай акантоўкай
Заснаванне 19 лютага 1992
Выкарыстанне Будынак Вярхоўнай рады Украіны

Герб Украіны — адзін з чатырох афіцыйных сімвалаў дзяржавы Украіна. У цяперашні момант існуе малы герб Украіны, зацверджаны 19 лютага 1992 г. Асноўным геральдычным сімвалам з’яўляецца Трызуб (укр.: тризуб).

Існуе некалькі тэорый аб паходжанні ўкраінскага герба. Самыя верагодныя з іх:

  1. Стылізаваная выява сокала-Рарога са складзенымі крыламі — племянны знак рускіх князёў Рурыкавічаў. Птушка Рарог — агністая птушка, якая азначае бога агня — Семаргла[1].
  2. Стылізаванае напісанне слова «Воля».
  3. Стылізаванае напісанне слова «Уладзімір» (Уладзімір Вялікі).

Трызубец у Кіеўскай Русі

[правіць | правіць зыходнік]
Трызубец Уладзіміра Святога.

Старажытнарускія князі выкарыстоўвалі ў якасці асабістых эмблем выявы розных варыянтаў двузубцаў або (радзей) трызубцаў. Кіеўскі князь Уладзімір выкарыстаў у якасці асабістага геральдычнага сімвала на манетах і пячатках трызубец.

Герб УНР
Герб УНР

Упершыню канстытуцыйна трызубец быў аформлены як дзяржаўны герб у маі 1920 Усеўкраінскай Нацыянальнай Радай. У 1992 г. Вярхоўная Рада Украіны зацвердзіла сучасны дзяржаўны герб Украіны.

Праект Вялікага Герба

[правіць | правіць зыходнік]

Вялікі Дзяржаўны Герб Украіны (праект) уяўляе сабой сіні шчыт з залацістым знакам княства Уладзіміра (трызубец), па баках шчытаносцы: справа — казак з мушкетам (герб Войска Запарожскага), злева — каранаваны леў (герб Галіцка-Валынскай дзяржавы), над шчытом — княжы вянок, пад шчытом — пераплеценыя з гронкай каліны каласы пшаніцы і сіне-жоўтая стужка.[2]

Зноскі