Герб Латвіі
Вялікі герб | |
---|---|
Версіі | |
Дапоўнены малы герб |
|
малы герб |
|
Дэталі | |
Суб’ект | Латвія |
Зацверджаны | 1921 |
Шчытатрымальнікі |
чырвоны леў с залатым языком і срэбны грыфон с залатым языком |
Заснаванне | 1921 |
Выкарыстанне | паводле Закона аб дзяржаўным гербе Латвіі ад 19 студзеня 1998 года |
Герб Латвіі — афіцыйны дзяржаўны сімвал Латвійскай рэспублікі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Іспанскі геральдычны шчыт, падзелены на тры часткі. У верхняй частцы шчыта размешчана жоўтае сонца на сінім фоне. У ніжняй частцы размешчаны злева чырвоны леў на сярэбраным фоне і сярэбраны грыфон размешчаны на чырвоным фоне справа.
Над шчытом размешчаны дугою тры залатыя пяціканцовыя зоркі. Шчыт падтрымліваецца двума шчытатрымальнікамі: львом і грыфонам, якія стаяць на аснаванні з зялёных дубовых ветак, перавітых чырвона-серабрыста-чырвонай стужкай у суадносінах колераў дзяржаўнага сцяга[1][2].
Адрозніваюць тры разнавіднасці герба: вялікі, малы пашыраны і малы герб.
Сімвалізм
[правіць | правіць зыходнік]- Леў чырвонага колеру сімвалізуе тое, што Латвія з’яўляецца пераемніцай Курляндыі, сімвалам якой быў леў.
- Грыфон сярэбранага колеру ўвасабляе пераемнасць Латвіі перад Лівоніяй, сімвалам якой быў грыфон.
- Узыходзячае сонца абазначае імкненне да светлай будучыні.
- Пяціканцовая зорка абазначае адзінства. З аднаго боку трох нацый: латышоў, рускіх, латгальцаў, а з другога — трох гістарычных абласцей.
- Дубовае лісце з’яўляецца сімвалам крэпасці, сталасці, непарушнасці, доблесці.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Выкарыстанне герба Латві рэгламентавана законам.
- Вялікі герб выкарыстоўваецца прэзідэнтам, парламентам (соймам), прэм’ер-міністрам, кабінетам міністраў, міністэрствамі, Вярхоўным судом, Генеральнай пракуратурай, а таксама дыпламатычнымі і консульскімі прадстаўніцтвамі Латвіі.
- Малы пашыраны герб выкарыстоўваецца камітэтамі і камісіямі парламента і кабінета міністраў, а таксама ўстановамі, змешчанымі ў непасрэдным падначаленні гэтых органаў улады.
- Малы герб выкарыстоўваецца іншымі ўрадавымі ўстановамі, муніцыпальнымі органамі мясцовага самакіравання, а таксама адукацыйнымі ўстановамі на афіцыйных дакументах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Герб створаны графікам Вільгельмам Круміньшам (апошнія змены зрабіў прафесар Рыхард Зарыньш).
Быў прыняты 15 чэрвеня 1921 года ўстаноўчым сходам (лат.: Satversmes sapulce) Першай Латвійскай Рэспублікі[3]. У савецкі час быў заменены на герб Латвійскай ССР, адноўлены ў лютым 1990 года яшчэ як герб Латвійскай СССР.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Par Latvijas valsts ģeboni (лат.). likumi.lv. Праверана 13 лютага 2014.
- ↑ Геральдическая энфиклопедия «Флагшток» — Герб Латвии (руск.)
- ↑ Kristīne ducmane. simboli: Latvijas ģerbonis,kargos (лат.)(недаступная спасылка). makslaplus.lv. Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2014. Праверана 28 красавіка 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт прэзідэнта Латвіі: Дзяржаўны герб Архівавана 10 жніўня 2014.
- Закон аб Гербе Латвіі(недаступная спасылка)