Герб Бельгіі
Герб Бельгіі у сучасным выглядзе быў зацверджаны каралеўскім дэкрэтам ад 17 сакавіка 1837 года, у якім былі апісаныя вялікая і малая форма герба. Паводле артыкула 193 (першапачаткова 125) Канстытуцыі Бельгіі, «бельгійскі народ прымае чырвоны жоўты і чорны колеры, і ў якасці дзяржаўнага герба — бельгійскага льва з дэвізам Адзінства дае сілу.»
Вялікі герб
[правіць | правіць зыходнік]На цёмным шчыце намаляваны залаты леў які стаіць на задніх лапах з чырвонымі кіпцюрамі і высунутым чырвоным языком (бельгійскі леў).Над шчытом размешчаны шалом з паднятым забралам. На шаломе — вялікагерцагская карона.За шчытом размешчаныя скіпетры:адзін з рукой правасуддзя, іншы са львом. Шчыт атачае стужка ордэна Леапольда. Львы, трымальныя шчыт, трымаюць таксама і пікі з бельгійскімі сцягамі. Унізе размешчаная чырвоная стужка з чорнымі палосамі з двух бакоў. На ёй залатымі літарамі напісаны дэвіз «Адзінства дае сілу» (L’UNION FAIT LA FORCE па-французску або EENDRACHT MAAKT MACHT па-галанскі.)Уся гэтая кампазіцыя змешчаная на геральдычны плашч з залатымі махрамі і пэндзлікамі. Зверху — каралеўская карона. Над плашчом паднятыя палотны з выявамі гербаў правінцый Бельгіі ў 1837 годзе.(Хоць колькасць правінцый змянялася, на гербе гэта не адлюстроўвалася.)
Вялікі герб выкарыстоўваецца рэдка. Ён упрыгожвае пячаткі на законах і міжнародных дамовах.
Малы герб
[правіць | правіць зыходнік]Малы герб, выкарыстоўваны Бельгійскім урадам, складаецца з чорнага шчыта з львом, перахрышчаных скіпетраў, дэвіза, кароны, ордэны Леапольда.