Бундэсвер
Бундэсве́р (ням.: Bundeswehr) — Узброеныя сілы Федэратыўнай Рэспублікі Германія.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Бундэсвер быў створаны праз дзесяць гадоў пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, 7 чэрвеня 1955 года. У той дзень было адкрыта міністэрства абароны Германіі. Першыя 100 добраахвотнікаў новай германскай арміі ў Боне 12 лістапада 1955 прысягнулі на вернасць айчыне у адпаведнасці з традыцыямі і рытуалам «старой германскай арміі». Аднак назва «бундэсвер» з'явілася толькі ў 1956 годзе.
Заснаванню германскай арміі папярэднічала падпісанне пагадненняў у Парыжы ў 1954 годзе, па якіх на тэрыторыі ФРГ быў адменены акупацыйны рэжым, адноўлены яе дзяржаўны суверэнітэт. ФРГ прынялі ў НАТА. Кабінет канцлера Конрада Адэнаўэра прыняў новую канстытуцыйную канцэпцыю арміі пад кантролем парламента. У Асноўным законе краіны была замацавана забарона на выкарыстанне арміі за межамі Германіі. Да 1957 года Бундэсвер камплектаваўся па найму, але ў 1957 годзе быў уведзены прызыў на абавязковую вайсковую службу.
На працягу першых 40 гадоў пасля свайго стварэння бундэсвер, у адпаведнасці з канстытуцыяй ФРГ, не ўдзельнічаў у баявых аперацыях. Толькі ў сярэдзіне 1990-х гадоў сітуацыя змянілася. 12 ліпеня 1994 года Канстытуцыйны суд Германіі прыняў рашэнне аб адмене папраўкі 1982 года да 24-й главы Асноўнага закона, якая забараняла удзел бундэсвера ў ваенных аперацыях за мяжой. Рашэннем Канстытуцыйнага суда былі знятыя якія-небудзь «канстытуцыйныя пярэчанні» супраць удзелу Германіі ў санкцыянаваных ААН аперацыях па ўсталяванні і падтрыманні міру.[2] Германскія ваеннаслужачыя сталі прыцягвацца да ўдзелу ў міратворчых аперацыях за мяжой.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Бундэсвер мае трохвідавую структуру (Сухапутныя войскі, Ваенна-паветраныя сілы і Ваенна-марскія сілы). Таксама ў якасці асобных кампанентаў у складзе бундэсвера ў 2000 годзе створаны аб'яднаныя сілы забеспячэння і медыка-санітарная служба.
Бундэсвер складаецца з узброеных сіл і грамадзянскага кіравання. Кіраўніком бундэсвера з'яўляецца федэральны міністр абароны, які з'яўляецца галоўнакамандуючым ў мірны час. У выпадку наступлення неабходнасці абарончых дзеянняў камандаванне пераходзіць да канцлера Германіі (артыкул 115b канстытуцыі Германіі). Вышэйшым званнем у бундэсверы з'яўляецца званне генерал-інспектара, які хоць і носіць званне генерала, тым не менш не з'яўляецца камандуючым бундэсверам. Пасады камандуючага як такой не існуе. Адказнасць за гатоўнасць адпаведных падраздзяленняў бундэсвера нясуць інспектара родаў войскаў (Сухапутныя войскі, ВПС, ВМС) і ваенных кіраўнікоў структур (аб'яднаныя сілы забеспячэння, медыка-санітарная служба).
Згодна з прынятай мадэлю персаналу, колькасць бундэсвера павінна скласці да 2011 года 204 тысяч ваеннаслужачых і 75 тысяч грамадзянскіх. У часы халоднай вайны колькасць бундэсвера складала 500 тысяч ваеннаслужачых.
З 2001 года зняты ўсе абмежаванні на службу для жанчын. Да таго часу жанчыны мелі права служыць толькі ў медыцынскіх і музычных часцях. У 1994 годзе Веране фон Веймарн было прысвоена званне лекара-генерала, і такім чынам, яна стала першай у гісторыі Германіі жанчынай-генералам. Па стану на 2006 год у бундэсверы нясуць службу прыкладна 12 тысяч жанчын. Прыкладна палова з іх служаць у санітарных часцях. Жанчыны складаюць прыкладна 6,2 % кантрактнікаў. У ВМС 8,4 %, у пяхоце 6,9 % і ў ВПС 4,9 %
Абавязковая ваенная служба
[правіць | правіць зыходнік]Да 1 ліпеня 2011 года ў Германіі службу ў абавязковым парадку праходзілі па закліку усе паўналетнія грамадзяне краіны (6 месяцаў ваеннай службы або альтэрнатыўная працоўная служба ў сацыяльных і дабрачынных арганізацыях). Колькасць прызыўнікоў у складзе бундэсвера вар'іравалася ад 60 да 80 тысяч ваеннаслужачых, якія служаць на працягу 6 месяцаў. Прыблізна траціна з іх па заканчэнні тэрміновай службы выказвала жаданне застацца на звыштэрміновую службу да 23 месяцаў і лічыліся пасля гэтага прызыўнікамі-добраахвотнікамі. Акрамя гэтага, у бундэсверы служаць кантрактнікі (тэрмін іх службы ад 2 да 12 гадоў) і кадравыя ваеннаслужачыя, колькасць якіх дасягае звыш 250 тыс. чалавек.
Ваеннаабавязанымі былі ўсе мужчыны-грамадзяне Германіі ва ўзросце ад 18 да 45 гадоў, а ў выпадку абароны краіны (Verteidigungsfall) — і да 60 гадоў. Законам прадугледжваліся наступныя віды службы на аснове воінскага абавязку:
- Асноўная абавязковая ваенная служба (Grundwehrdienst).
- Праходжанне вучэбных збораў (Wehrübungen).
- Бестэрміновая служба ў перыяд Verteidigungsfall.
Асобы, якія прыйшлі ўпершыню, называюцца рэкрутам. Заклік для праходжання Grundwehrdienst праводзіцца ў тым каляндарным годзе, у якім рэкруту спаўняецца 19 гадоў. Асобы, якія мелі адтэрміноўку ад прызыву, могуць быць прызваны ў далейшым да дасягнення імі ўзросту 25 гадоў. У асобных абумоўленых законам выпадках заклік можа быць ажыццёўлены да дасягнення імі 28 і нават 32 гадоў. Тэрмін абавязковай службы — 6 месяцаў, па завяршэнні якога можна падоўжыць службу на 1—14 месяцаў у добраахвотным парадку (freiwilliger zusätzlicher Wehrdienst im Anschluss an den Grundwehrdienst). Знаходзячыяся ў рэзерве ваеннаабавязаныя могуць перыядычна выклікацца на вучэбныя зборы (Wehrübungen). Працягласць збораў не перавышала 3-х месяцаў, а сумарны час прыцягнення на ўсе віды збораў для радавога складу — не больш за 9 месяцаў. Пасля дасягненні 35-гадовага ўзросту агульны час прыцягнення на зборы не павінен перавышаць 3-х месяцаў. Варта заўважыць, што законам прадугледжана магчымасць добраахвотнага датэрміновага прызыву па дасягненні поўных 18 гадоў. У гэтым выпадку патрабуецца згода бацькоў. У бундэсверы 49 % складаюць салдаты, прызваныя на аснове Закона аб воінскім абавязку, у тым ліку 10,7 % знаходзяцца на добраахвотнай дадатковай службе.
Служба на аснове добраахвотнага абавязацельства бывает двух відаў: бестэрміновая (Berufssoldaten) і на акрэслены час (Soldaten auf Zeit). Berufssoldaten складаюць прафесійны касцяк арміі. Да іх адносяць усіх праходзячых на аснове добраахвотных абавязацельстваў бестэрміновую службу афіцэраў і ўнтэр-афіцэраў у званні фельдфебеля. Гранічны ўзрост службы для Berufssoldaten — 65 гадоў. Soldaten auf Zeit таксама з'яўляюцца прафесійным кантынгентам. Да іх адносяць афіцэраў і ўнтэр-афіцэраў, праходзячых службу на працягу акрэсленага тэрміну на аснове добраахвотных абавязацельстваў. Гранічны ўзрост службы для Soldaten auf Zeit — 60 гадоў. Berufssoldaten і Soldaten auf Zeit складаюць 51 % (у тым ліку каля 11 % афіцэраў) ад агульнай колькасці бундэсвера.
У Германіі рэалізавана канстытуцыйнае права ваеннаабавязаных, унутранымі пераконванням якіх пярэчыць ваенная служба са зброяй, адмовіцца ад яе ў устаноўленным парадку (Kriegsdienstverweigerungsgesetz). У адпаведнасці з Законам аб цывільнай службе (Zivildienstgesetz) яны прыцягваюцца к альтэрнатыўнай цывільнай службе, як правіла, у сацыяльнай сферы. Працягласць альтэрнатыўнай службы на 1 месяц даўжэй абавязковай ваеннай службы і ў бягучы час складае 10 месяцаў. Арганізацыяй цывільнай службы занимается Федэральнае ведамства (Bundesamt für Zivildienst), якое і размяркуе ваеннаабавязаных гэтай катэгорыі па сацыяльным аб'ектам. У 1960 годзе, калі быў Закон аб цывільнай службе, ад «адказнікоў» паступіла 5,5 тысяч заяў, а ў 1999 годзе — 173,3 тысяч. Усяго ж да цяперашняга часу лік «адказнікоў» усіх узростаў складае больш за 2,5 млн., што стварае значныя складанасці пры кожным чарговым прызыве ў бундэсвер. Аднак дзяржава не ідзе па шляху узмацнення заканадаўства, а праводзіць эфектыўныя ваенныя рэформы, пры якіх скарачаецца агульная колькасць узброеных сіл, але іх баявыя магчымасці, тым не менш, адэкватныя сягодняшней сітуацыі ў краіне і ў міры.
З 1 ліпеня 2011 года абавязковы воінскі прызыў у армію Германіі спынен. Гэтым чынам, бундэсвер перайшоў да поўнасцю прафесійнай арміі[3].
Арганізацыя
[правіць | правіць зыходнік]Сухапутныя войскі
[правіць | правіць зыходнік]У арганізацыйных адносінах сухапутныя войскі (Heer) складаюцца з падраздзяленняў (аддзяленне, узвод, рота), часцей (асобны батальён, полк), злучэнняў (брыгада, дывізія, корпус) і аб'яднанняў (асобны корпус, армія, фронт). У сваім саставе сухапутныя войскі маюць розныя роды войск, спецыяльныя войскі і службы. Усяго ў складзе сухапутных сіл: 23 брыгады (дзевяць разгарнутых механізаваных, дзве паветрана-дэсантныя, дзве тылавога забяспечвання, горнапяхотная, паветрана-механізаваная, армейскай авіяцыі, артылерыйская, інжынерная, СВА, войск РХБА і тры механізаваныя скарочанага складу); камандаванне сіл спецыяльнага назначэння; нямецкі кампанент франка-германскай брыгады.
Ваенна-марскія сілы
[правіць | правіць зыходнік]Ваенна-марскія сілы (Marine) уключаюць: флот, марскую авіяцыю і падраздзяленни спецыяльнага назначэння (Марская пяхота, SEK M). Кіраўніцтва ваенна-марскімі сіламі ажыццяўляе інспектар ВМС праз галоўны штабу ВМС. Яму падначалены аператыўнае камандаванне і цэнтральнае ўпраўленне. Ваенна-Марскі Флот з'яўляецца галоўнай складаючай і асновай марскога патэнцыялу Германіі, адным з інструментаў знешняй палітыкі дзяржавы і прызначаны для забяспечвання абароны інтарэсаў Германіі і яе саюзнікаў у Міравым акіяне ваеннымі метадамі, падтрымання ваенна-палітычнай стабільнасці ў прылягаючых да ёй марах, ваеннай бяспекі з марскіх і акіянскіх напрамкаў.
Ваенна-паветраныя сілы
[правіць | правіць зыходнік]Ваенна-паветраныя сілы (Luftwaffe) узначальвае інспектар, які ажыццяўляе кіраўніцтва імі праз галоўны штабу ВПС. Агульная колькасць люфтвафэ складае 34 тысяч ваенаслужачых, у іх складзе: чатыры дывізіі, уключаючыя адну разведвальную, чатыры знішчальна-бамбардзіровачных, тры знішчальных эскадры і чатыры эскадры СВА, чатыры раёна ўпраўлення аператыўным выкарыстаннем і батальён прыкрыцця аб'ектаў; камандаванне ваенна-транспартнай авіяцыі, уключаючае тры эскадры ВТА і авіягруппу перавозак міністэрства абароны Германіі; камандаванне аператыўнага ўпраўлення ВПС; два палка матэрыяльна-тэхнічнага забяспечвання і цэнтр абслугоўвання ўзбройванняў.
Кібернетычная і інфармацыйная прастора
[правіць | правіць зыходнік]Кібернетычнае і інфармацыйная прастора (Cyber- und Informationsraum) узначальвае інспектар у званні генерал-лейтэнант. Гэта навейшая катэгорыя сіл Бундэсверу, утвораная 5 красавіка 2017 года з часцях, якія да гэтага моманту былі ў складзе Аб'яднаных сіл забяспечвання, такія як падраздзяленні сувязі, радыёэлектроннай барацьбы і разведкі, псіхалагічных аперацый і тапаграфічнага забяспечвання.
Аб'яднаныя сілы забяспечэння
[правіць | правіць зыходнік]Аб'яднаныя сілы забяспечэння (Streitkräftebasis) узначальвае інспектар у рангу намесніка генеральнага інспектара бундэсвера. З завяршэннем фарміравання АСЗ, на іх плануецца ўскласці задачы ўпраўлення, забяспечвання і абучэння. У ліку найболей важных функцый новага кампанента УС наступныя: аператыўнае ўпраўленне, цэнтралізаванае забяспечванне, апрацоўка інфармацыі, забяспечванне абароны нацыянальнай тэрыторыі, утрыманне складоў цэнтральнага падначалення.
Медыка-санітарная служба
[правіць | правіць зыходнік]Медыка-санітарную службу (Zentrale Sanitätsdienst) Бундэсвера ўзначальвае інспектар, у распараджэнні якога знаходзіць каля 23 тысяч ваенаслужачых. Аператыўнаму камандаванню медыка-санітарнай службы падпарадкавана аператыўнае камандаванне МСС і чатыры ваенныя акругі. У красавіку 2001 года пачалося фарміраванне цэнтральнага ўпраўлення МСС.
Зноскі
- ↑ Die Stärke der Streitkräfte [Personnel strength of German Armed Forces] (2 кастрычніка 2017). Праверана 14 October 2017.
- ↑ Пархитько Н. П. Эволюция военной политики Германии после объединения(недаступная спасылка)Вестник МГИМО(У),№5(14), 2010
- ↑ Обязательная военная служба Архівавана 24 кастрычніка 2013.