Перайсці да зместу

Dingo ATF

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Dingo ATF
Выява
Бітва
Краіна паходжання
Захоўваецца ў калекцыі ў Bundeswehr Museum of German Defense Technology[d]
Вытворца Krauss-Maffei[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Dingo ATF» (ням.: Allschutz-Transport-Fahrzeug — «бронетранспарцёр») — нямецкі бронетранспарцёр вытворчасці кампаніі Krauss-Maffei Wegmann, прыняты на ўзбраенне Бундэсвера ў 2003 годзе.

Корпус машыны складаецца з бранявой сталі і камбінаванай броні MEXAS па STANAG 4569 класа 3 ад 7,62 × 51 мм куль і аскепкаў артылерыйскіх снарадаў на 60 м, процітанкавых мін і самаробных выбуховых прылад з 8 кг трынітраталуолу.

Бронетранспарцёр абсталяваны дыстанцыйна-кіраванай турэллю, усталяванай на даху машыны ў сярэдняй частцы корпуса: штатным узбраеннем з’яўляецца 7,62-мм кулямёт MG-3, замест якога могуць быць таксама ўстаноўлены 12,7-мм кулямёт M3M або 40-мм аўтаматычны гранатамёт HK GMG.

Створаны на паўнапрывадным шасі Unimog. Здольны пераадольваць цяжкапраходную мясцовасць.

Бронемашына выпускаецца ў некалькіх мадыфікацыях:

  • Dingo 1 — базавы варыянт, на шасі Unimog S5000
  • Dingo 2 — патрульны бронеаўтамабіль, больш позняя мадэль, на шасі Unimog U5000
  • Dingo 2 A3.2 — бронетранспарцёр з падоўжаным корпусам
  • Dingo 2 MPPV PC — камандна-штабная машына
  • Dingo 2 AC Ambulanz — санітарная машына
  • Dingo 2 BÜR — машына назірання, абсталявана радарам
  • Dingo 2 Polizei — паліцэйскі бранявік
  • CBRN Dingo — машына хімічнай, біялагічнай, радыелагічнай і ядзернай разведкі

Бронемашыны ўжываліся ў ходзе баявых аперацый у паўднёвым Ліване бельгійцамі і Афганістане немцамі і чэхамі.

Іншыя аператары

[правіць | правіць зыходнік]
  • Пешмерга — выкарыстоўваецца да 14 адзінак Dingo 1, станам на 2016 год[9]
  1. The Military Balance 2024. — P. 72.
  2. The Military Balance 2024. — P. 74.
  3. The Military Balance 2024. — P. 97.
  4. The Military Balance 2024. — P. 115.
  5. The Military Balance 2024. — P. 122.
  6. International Institute for Strategic Studies. The Military Balance 2016 / James Hackett. — London: Taylor&Francis, 2016. — С. 280. — ISBN ISBN 9781857438352.
  7. The Military Balance 2024. — P. 83.
  8. The Military Balance 2024. — P. 211.
  9. International Institute for Strategic Studies. The Military Balance 2016 / James Hackett. — London: Taylor&Francis, 2016. — С. 491. — ISBN ISBN 9781857438352.