Аксітанія
Аксітанія (акс.: Occitània [utsiˈtanjɔ, uksiˈtanjɔ, usi'tanjɔ, ukʃiˈtanjɔ, uksiˈtanja]) — гістарычнай вобласці на поўдні Францыі і невялікай часткі Іспаніі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аксітанія складаецца з:
- Поўдзень Францыі: Праванс, Дром-Віверэ, Авернь, Лімузен, Гіень, Гасконь і Лангедок;
- Аксітанамоўныя даліны ў італьянскіх Альпах, дзе ў 1999 годзе аксітанская мова атрымала статус афіцыйнай. Чатырнаццаць п'емонтскіх далін у правінцыях Кунеа і Турын, а таксама асобныя мястэчкі ў Лігурыі (правінцыя Імперыя) і мястэчка (Guardia Piemontese) у адміністрацыйным рэгіёне Калабрыя (правінцыя Казенца).
- Даліну Аран, у іспанскіх Пірэнеях, дзе аксітанская стала афіцыйнай мовай у 1987 годзе.
Мовы
[правіць | правіць зыходнік]Аксітанская мова ці лангедок (langue d’oc, lenga d'òc) — раманская мова, заснаваная на лацінскай мове, таксама як іспанская, італьянская і французская. У яе шэсць асноўных рэгіянальных варыянтаў, якія рэзка адрозніваюцца: правансальская (які ўключае нісуа (niçois), якой гавораць у ваколіцах Ніцы), віваральпійская, авернская, лімузенская, гасконская (якая ўключае беарнскую, якой гавораць у Беарне) і лангедокскі дыялект. Усе гэтыя разнавіднасці аксітанскай мовы маюць сваю літаратурную традыцыю і раўнапраўныя. Стандартная аксітанская — сінтэз гэтых дыялектаў. Акрамя таго ў Гасконі і Правансе ёсць літаратурна-інтэлектуальныя цячэнні, якія настойваюць на поўнай адасобленасці гэтых рэгіёнаў не толькі ад Паўночнай Францыі, але і ад Аксітаніі, і існаванні самастойных правансальскай і гасконскай моў.
Каталанская мова вельмі падобная на аксітанскую, бо паміж Аксітаніяй і Каталоніяй моцныя гістарычныя і культурныя сувязі.