Іардан (рака)
Іардан | |
---|---|
іўр.: נְהַר הַיַרְדֵּן іўр.: נהר הירדן | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 252 км |
Басейн | 18 000 км² |
Расход вады | 40,5 м³/с. у наш час — каля 1 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Зліццё рэк Хацбані, Хармон і Дан |
• Вышыня | ~ 80 м |
• Каардынаты | 33°11′12″ пн. ш. 35°37′09″ у. д.HGЯO |
Вусце | Мёртвае мора |
• Вышыня | -430,5[1] м |
• Каардынаты | 31°45′41″ пн. ш. 35°33′30″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Мёртвае мора |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іардан (араб. نهر الأردن — nahr al-urdun, іўр.: נהר הירדן — nehar hayarden) — галоўная рака Палесціны. У сярэднім цячэнні служыць мяжой паміж Іарданіяй і Ізраілем. У ніжнім цячэнні ўяўляе сабой прыродную мяжу паміж Палесцінскай тэрыторыяй Заходняга берагу і Іарданіяй. У верхнім цячэнні аддзяляе Галанскія вышыні ад Ізраіля. Большая частка цячэння праходзіць ніжэй за ўзровень мора. Вытокі ля падножжа горнага масіву Хармон, працякае па паўпустыннай упадзіне Гхор праз азёры Хула і Тыверыядскае і ўпадае ў Мёртвае мора, узровень якога на 430 м ніжэй за Міжземнае мора. Моцнае падзенне вады і нязначная яе глыбіня робяць раку несуднаходнай. Рака і азёры ў яе цячэнні маюць важнае значэнне для вадазабяспечання Ізраіля, Сірыі, Іарданіі. 3 гэтай ракой звязаны шмат якія падзеі бібліейскай гісторыі.
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]Назвы паходзіць альбо ад семіцкага спалучэння «йарэд» — спускацца, падаць і «дан» — рака, альбо ад індаеўрапейскага «дану» — вільгаць.
Геаграфія і гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня Іардана каля 252 км. Плошча басейна складае каля 18 000 кв.км. Гістарычны гадавы сцёк — 1,3 млд. м³. Паколькі Іардан працякае ў вобласці міжземнаморскага клімату, для ракі характэрна зімовы разводдзе. Бярэ пачатак блізу горнага масіву Хармон. Утвараецца ад зліцця рэк Хацбані, Хармон, Дан, якія забяспечваюць каля 50 % сцёку. Да моста дачок Якава цячэ па каналізаваным рэчышчы, створаным ў рамках праекта асушэння даліны возера Хула. Ад моста да ўпадзення ў Галілейскае мора завецца «горным Іарданам» і цячэ па прыродным рэчышчы з вялікім ухілам і парогамі. Працякае праз Тыверыядскім возера, ніжэй возера злева прымае раку Ярмук, якая цячэ ўздоўж сірыйска-іарданскай мяжы і дае больш за палову ўсяго канчатковага сцёку. Упадае ў Мёртвае мора з поўначы. Вусце размешчана на вышыні −430,5 м над узроўнем мора (2016) і гэтая лічба няўхільна змяншаецца.
Выкарыстанне чалавекам і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]З Галілейскага мора, прэснага, нягледзячы на шматлікія салёныя крыніцы па берагах, вада падаецца на поўдзень у бязводныя раёны па заглыбленай трубе Усеізраільскага вадаправода. З-за забору вады Мёртвае мора недаатрымлівае да 98 % сцёку Іардана. Даследаванні 2010 года паказалі што да Мёртвага мора ў той год дайшло не больш за 30 млн м³, прычым, вельмі салёнай, забруджанай ўгнаеннямі вады.[2]. Горны Іардан папулярны сярод аматараў рафтынгу
Рака ў Бібліі
[правіць | правіць зыходнік]За 9 км ад Мёртвага мора з іарданскага боку знаходзіцца горад Аль-Махтаз — найбольш верагоднае месца Хрышчэння Ісуса. Падчас раскопак тут была знойдзена вялікая мармуровая пліта, якая, верагодна, з’яўляецца асновай калоны, згаданай паломнікам Феадосіем (V—VI стагоддзі) як адзнака месца Хрышчэння.
Вытворнае культурнае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Гурт «Spasenie» прысвяціў рацэ свой альбом «Crossing the Jordan»[3].
Зноскі
- ↑ https://isramar.ocean.org.il/isramar2009/DeadSea/LongTerm.aspx
- ↑ https://water.fanack.com/jordan/water-resources/surface-and-groundwater/ Архівавана 11 сакавіка 2018.
- ↑ Зробок, Ольга. Интервью с солистом группы “Spasenie” Игорем Мухой накануне концерта 1 июня в клубе “Реактор” (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (26 мая 2005). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2019. Праверана 30 жніўня 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2