TikTok
TikTok | |
---|---|
URL | tiktok.com |
Тып сайта | сацыяльная сетка |
Рэгістрацыя | абавязковая задарма |
Мова(-ы) | некалькі моў[d][1] |
Уладальнік | ByteDance |
Пачатак працы | верасень 2016 |
Рэйтынг Alexa | 795[2], 779[3] і 184 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
TikTok (Тык-То́к або Цік-То́к[4]) — сэрвіс для стварэння і прагляду кароткіх відэа. Належыць пекінскай кампаніі «ByteDance». Пачаў працаваць летам 2018 года. Неўзабаве TikTok стаў галоўнай відэаплатформай кароткіх ролікаў у Кітаі[5] і робіцца ўсё папулярнейшым у іншых краінах, стаў найчасцей загружанай праграмай і павялічвае колькасць сваіх карыстальнікаў[6][7].
У Кітаі вядомая як «Доўінь» (па-кітайску: 抖音). «TikTok» і «Доўінь» па сутнасці аднолькавыя праграмы, але працуюць на розных серверах паводле дзейнага кітайскага заканадаўства і цэнзурных абмежаванняў. Прадстаўніцтвы «TikTok» знаходзіцца ў Лос-Анджэлесе, Нью-Ёрку, Лондане, Парыжы, Берліне, Дубаі, Мумбаі, Джакарце, Сеуле і Токіа.
У Кітаі, дзе праграма найбольш папулярная, 60 % яе карыстальнікаў маюць узрост 25-44 гады, а за межамі Кітая 43 % карыстальнікаў старэйшыя за 24 гады[8].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]TikTok запушчаны фірмай ByteDance ў верасні 2016 года ў Кітаі.
ByteDance выдаткавала 1 мільярд долараў, каб купіць musical.ly — шанхайскую стартапаўскую кампанію з сядзібай у Санта-Моніцы, Каліфорнія. 2 жніўня 2018 года TikTok аб’яднаўся з musical.ly.
У чэрвені 2018 года TikTok дасягнуў 500 мільёнаў штомесячных карыстальнікаў па ўсім свеце. TikTok стаў мабільнай праграмай з найбольшай колькасцю спамповак у свеце ў App Store.
У ЗША ўсталяванне TikTok адбывалася часцей за ўсталяванне Facebook, Instagram, Snapchat і YouTube па даных аб колькасці спамповак на 29 верасня 2018 года. Амаль праз месяц TikTok працягнуў пашырэнне на рынку, выйшаўшы з 30 % да 42 % рынкавай долі спамповак сярод групы медыйных мабільных праграм сацыяльных сетак.
Асаблівасці праграмы
[правіць | правіць зыходнік]Мабільная праграма «TikTok» дазваляе карыстальнікам ствараць кароткія відэа пра сябе, якія часта змяшчаюць музыку ў фонавым рэжыме, могуць быць паскораны, запаволены або адрэдагаваны з дапамогай фільтра. Для стварэння музычнага кліпа карыстальнікі могуць выбраць фонавую музыку з шырокага спектра музычных жанраў, рэдагаваць з дапамогай фільтра і запісаць 15-секунднае відэа з рэгуляваннем хуткасці перад запампоўкай, каб падзяліцца з іншымі на «TikTok» або іншых сацыяльных платформах. Яны таксама могуць здымаць кароткія відэа з сінхранізацыяй відэарада адносна папулярнай песні.
Адзін з рэжымаў «рэакцыя» дазваляе карыстальнікам здымаць іх рэакцыю на іншае відэа, ствараючы віртуальны экран, які накладаецца на відэа самой рэакцыі. Іншы рэжым, «дуэт», дазваляе карыстальнікам склейваць два відэа па гарызанталі, гэтая асаблівасць была ўласцівая яшчэ musical.ly
Праграма дазваляе карыстальнікам рабіць свой уліковы запіс прыватным.
Забарона ў ЗША
[правіць | правіць зыходнік]У канцы ліпеня 2020 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра забарону кітайскай праграмы сацсеткі TikTok на тэрыторыі краіны. Дональд Трамп паабяцаў падпісаць дакументы 1 жніўня[9]. Прэзідэнт таксама не падтрымаў ідэю набыцця TikTok амерыканскай кампаніяй. Паводле звестак газеты The New York Times, купляй кітайскай праграмы цікавілася кампанія Microsoft. Вашынгтон лічыць, што з яго дапамогай кітайскія ўлады збіраюць інфармацыю пра амерыканскіх грамадзян. Аўдыторыя TikTok у ЗША складае 80 мільёнаў чалавек на месяц.
У 2020 годзе прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, які забараняе грамадзянам краіны любыя здзелкі з уладальнікам папулярнай сацсеткі TikTok — кітайскай кампаніяй ByteDance[10]. Указ прадугледжваў блакіроўку сацсеткі ў краіне, калі на працягу 45 дзён TikTok не будзе прададзены любой амерыканскай кампаніі.
У чэрвені 2021 года новы прэзідэнт Джо Байдэн падпісаў распараджэнне аб адмене забароны адміністрацыі Трампа на TikTok і замест гэтага загадаў міністру гандлю расследаваць, ці ўяўляе праграма пагрозу для нацыянальнай бяспекі ЗША.[11] 30 снежня 2022 года Байдэн падпісаў «Закон аб забароне TikTok на дзяржаўных прыладах», які забараняе выкарыстанне праграмы на прыладах, якія належаць федэральнаму ўраду, за некаторымі выключэннямі.[12]
13 сакавіка 2024 г. Палата прадстаўнікоў ЗША прыняла закон, які прывядзе да поўнай забароны TikTok, калі ByteDance не прадасць амерыканскую частку свайго бізнеса.[13] У траўні 2024 мільярдэр Фрэнк Маккорт абвясціў аб планах стварыць кансорцыум для куплі амерыканскага падраздзялення TikTok.[14]
Зноскі
- ↑ https://support.tiktok.com/en/my-account-settings/change-language-default
- ↑ https://www.alexa.com/siteinfo/tiktok.com Праверана 3 снежня 2019.
- ↑ https://www.alexa.com/siteinfo/tiktok.com Праверана 8 снежня 2019.
- ↑ Слоўнік новых запазычаных слоў беларускай мовы / В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч. — Мінск : Беларусь, 2023. — 174, [1] с. ; 25 см. — 1500 экз. — ISBN 978-985-01-1695-6
- ↑ "How Douyin became China's top short-video App in 500 days — WalktheChat". WalktheChat. 2018-02-25. Праверана 2018-03-15.
- ↑ "Tik Tok, a Global Music Video Platform and Social Network, Launches in Indonesia".
- ↑ Zheping Huang, Zheping Huang. The world’s most popular iPhone app isn’t Facebook or WhatsApp (англ.). Quartz. Праверана 12 студзеня 2019.
- ↑ Is Time Against TikTok? - GlobalWebIndex (англ.). GlobalWebIndex Blog (27 жніўня 2019). Праверана 8 кастрычніка 2019.
- ↑ Трамп паабяцаў забараніць кітайскую праграму TikTok у ЗША, Радыё Свабода, 1-08-2020
- ↑ Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ
- ↑ Warburton, Moira (27 December 2022). "U.S. House administration arm bans TikTok on official devices". Reuters(англ.). Праверана 28 December 2022.
- ↑ Ingram, David (30 December 2022). "Biden signs TikTok ban for government devices, setting up a chaotic 2023 for the app". NBC News. Архівавана з арыгінала 1 January 2023. Праверана 1 January 2023.
- ↑ House passes bill that could lead to a TikTok ban; fight shifts to the Senate . CNBC (13 сакавіка 2024). Праверана 13 March 2024.
- ↑ Tech critic McCourt mounts TikTok bid | Semafor (англ.). www.semafor.com (15 мая 2024). Праверана 15 May 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- tiktok.com — афіцыйны сайт «ЦікТок»
- douyin.com — афіцыйны сайт дадатка ў Кітаі
- В США проверят сделку с участием «TikTok» на предмет угрозы безопасности // 2 ноября 2019