Перайсці да зместу

Tagetes minuta

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Tagetes minuta
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tagetes minuta L., Sp. Pl. 2: 887 (1753)

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38487
NCBI  169607
EOL  503290
IPNI  252132-1
TPL  gcc-116760

Tagetes minuta — від кветкавых раслін роду Аксаміткі (Tagetes) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Высокая, прамастойная травяністая расліна з дробнымі кветкамі. Можа дасягаць вышыні ад 0,6 да 2 метраў[3]. Лісце простае.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў паўднёвай частцы Паўднёвай Амерыкі. Пасля іспанскай каланізацыі від быў распаўсюджаны па ўсім свеце і натуралізаваны у Еўропе, Азіі, Аўстраліі, Паўночнай Амерыцы і Афрыцы.

Значэнне і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваецца як кулінарная трава ў Перу, Эквадоры і ў некаторых раёнах Чылі і Балівіі. На кечуа расліна называецца huacatay у Перу[4] або wakataya у Балівіі[5]. Звычайна прадаецца ў лацінаамерыканскіх крамах у выглядзе пасты. Акрамя гэтага з расліны атрымліваюць алей  (руск.).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Soule, J.A. 1993.
  4. Diccionario Quechua — Español — Quechua, Academía Mayor de la Lengua Quechua, Gobierno Regional Cusco, Cusco 2005 (Quechua-Spanish dictionary)
  5. Teofilo Laime Ajacopa, Diccionario Bilingüe Iskay simipi yuyayk’ancha, La Paz, 2007 (Quechua-Spanish dictionary)