Крылатыя насякомыя (лац.: Pterygota) — падкласнасякомых, у якім аб'яднаны ўсё віды, якія маюць крылы, уключаючы тыя, якія падчас эвалюцыі ізноў страцілі здольнасць да палёту (напрыклад, блыхі ці вошы). Да крылатых насякомых адносіцца большая частка ўсіх насякомых за выключэннем першаснабяскрылых шчацінахвостак (Zygentoma) і старажытнасківічных (Archaeognatha). З развіццём у насякомых крылаў быў звязаны таксама шэраг марфалагічных і фізіялагічных змяненняў, з-за якіх можна з упэўненасцю рабіць выснову, што працэс у эвалюцыі насякомых, які прывёў да здольнасці насякомых лятаць, адбыўся ўсяго адзін раз і ўсе крылатыя насякомыя з'яўляюцца нашчадкамі аднаго агульнага віду.
Крылы насякомых уяўляюць сабой тонкую хітынавую пласцінку, якую пранізваюць трахеі. Верагодна, яны развіліся з бакавых пласцінак (Paranota) на ўсіх трох сегментах торакса. У сучасных крылатых насякомых засталіся, аднак, толькі дзве пары крылаў, размешчаныя на другім і трэцім сегменце торакса. Трэцяя пара сустракаецца ў выкапнёвых відаў, такіх як Stenodictya.
Трахеі для забеспячэння крылаў адгаліноўваюцца ад трахей канечнасцей. З прычыны таго, што крылы развіліся ў якасці падваення абалонкі цела, то трахеі размешчаны ўнутры гэтых двух пластоў. З тораксам крылы злучаны з дапамогай складанага сустава, які ў стракоз непасрэдны звязаны з мышцамі. Нашмат больш распаўсюджаным варыянтам з’яўляецца ўзмах крылаў пасродкам пашырэння і сціску груднога сегмента.
Усе крылатыя насякомыя праходзяць метамарфозу, з прычыны таго, што іх лічынкі і німфы ніколі не маюць крылаў. Яна можа праходзіць у форме паступовай лінькі (няпоўнае ператварэнне) або як поўнае ператварэнне насякомага ў перыяд кукалкі.
Bernhard Klausnitzer: Pterygota, Fluginsekten In Westheide, Rieger (Hrsg.): Spezielle Zoologie Teil 1: Einzeller und Wirbellose Tiere. Gustav Fischer Verlag, Stuttgart, Jena 1997; Seiten 627ff.