Эўметазоі
Эўметазоі | ||||||||
Марскія анемоны | ||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||
Eumetazoa Butschili, 1910 | ||||||||
Даччыныя групы | ||||||||
|
Эўметазоі, сапраўдныя шматклеткавыя (Eumetazoa) — падцарства жывёл, у якое ўваходзяць усе віды з сапраўднай шматклеткавай структурай.
Супрацьпастаўленае менш развітаму падцарству праметазояў (Prometazoa). Эўметазоі адрозніваюцца наяўнасцю мышачных і нервавых клетак, а таксама спецыялізаваных міжклеткавых кантактаў.
Тыпы сіметрыі
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваюць два асноўныя тыпы сіметрыі: прамянёвую (радыяльную) і двухбаковую (білатэральную).
Прамянёвая (радыяльная) сіметрыя характэрна для жывёл, якія вядуць маларухомы або прымацаваны спосаб жыцця і жывуць у водным асяроддзі (кішэчнаполасцевыя). У радыяльна-сіметрычных жывёл усе органы мнагакратна паўтараюцца па радыусах вакол падоўжнай восі, якая праходзіць праз аснову і верхні канец цела. Праз падоўжную вось іх цела можна правесці многа плоскасцей сіметрыі, якія падзеляць яго на сіметрычныя часткі. Гэтыя часткі будуць адлюстроўваць адна адну.
Большасць рухомых мнагаклетачных жывёл маюць двухбаковую (білатэральную) сіметрыю. Праз падоўжную вось іх цела можна правесці толькі адну плоскасць, якая падзеліць цела жывёл на дзве люстраныя часткі — правую і левую. У двухбакова-сіметрычных жывёл адрозніваюць пярэдні і задні канцы цела, спінны і брушны бакі. Такая будова характэрна для поўзаючых, плаваючых жывёл і жывёл, якія актыўна і накіравана перамяшчаюцца.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 222 с.: іл. ISBN 978-985-03-1367-6.