Перайсці да зместу

BMW G05

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW X5 (G05)
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 2018—цяперашні час
Зборка:  ЗША
Тып(ы) кузавы: 5‑дзв. красовер (5‑месн.)
3,0 л BMW B58 I6-Т (бензін)
3,0 л BMW B57 I6-T (дызель)
4,4 л BMW N63V8-T (бензін)
8-хутк. АКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4922 мм
Шырыня: 2004 мм
Вышыня: 1745 мм
Колавая база: 2975 мм
Маса: 2060—2286 кг
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
 
Звязаныя: BMW X3
BMW X7

BMW X5 (код кузава G05) — чацвёртае пакаленне знакамітага сярэднепамернага красовера BMW X5 нямецкай кампаніі BMW. Выпуск мадэлі быў пачаты ў 2018 годзе ў ЗША і змяніў свайго папярэдніка F15 X5[1]. Продаж запланаваны на лістапад 2018 года[2].

Бензінавыя рухавікі

[правіць | правіць зыходнік]
Мадэль Гады выпуску Рухавік Магутнасць Круцільны момант 0–100 км/г
X5 xDrive40i 2018– BMW B58B30M0
3,0 л I6 Турбакампрэсар
250 кВт
@ 5,500 аб./хв.
450 Нм
@ 1,500–5,200 аб./хв.
5.5 с
X5 xDrive50i BMW N63B44O2 (N63TU2)
4,4 л V8 twin turbo
340 кВт
@ 5,250 аб./хв.
650 Нм
@ 1,500–4,750 аб./хв.
4.7 с
X5 xDrive45e BMW B58B30M0
3,0 л I6 Турбакампрэсар
290 кВт
@ 5,500 аб./хв.
600 Нм
@ 1,500–5,200 аб./хв.
5.6 с[3]

Дызельныя рухавікі

[правіць | правіць зыходнік]
Мадэль Гады выпуску Рухавік Магутнасць Круцільны момант 0–100 км/г
X5 xDrive30d 2018– BMW B57D30
3,0 л I6 Турбакампрэсар
195 кВт
@ 4,000 аб./хв.
620 Нм
@ 2,000–2,500 аб./хв.
6.5 с
X5 M50d BMW B57D30C
3,0 л I6 quad turbo
294 кВт
@ 4,400 аб./хв.
760 Нм
@ 2,000–3,000 аб./хв.
5.2 с

На паліўных элементах

[правіць | правіць зыходнік]
BMW iX5 Hydrogen

2 снежня 2022 года BMW пачала дробнасерыйны выпуск вадароднай версіі — BMW iX5 Hydrogen. Машыны вырабляюцца ў Мюнхенскім цэнтры даследаванняў і інавацый. Зыходны аўтамабіль пастаўляецца туды з ЗША з завода BMW у Спартанбургу[en]. У кузаўным цэху доследнага заводу красовер атрымлівае новую падлогу, адаптаваную для размяшчэння двух вадародных бакаў, якія ўсталёўваюцца ў цэнтральным тунэлі і пад заднім сядзеннем. Сістэмы паліўных элементаў, размешчаныя пад капотам, са жніўня 2022 года вырабляюцца ў цэнтры БМВ кампетэнцыі па вадароду ў Гархінгу на поўнач ад Мюнхена. На этапе зборкі на машыну ўсталёўваюцца электрычныя кампаненты, батарэя, паліўныя элементы і электрарухавік. Пасля зборкі і афарбоўкі красоверы праходзяць усебаковую эксплуатацыйную праверку ў выпрабавальным цэнтры ў Ашхайме[4].

Зноскі

  1. "Photo Comparison: F15 BMW X5 vs G05 BMW X5". BMW BLOG [амерыканская англійская]. 2018-06-06. Праверана 2018-06-06.
  2. "2019 BMW X5 Offers More Horsepower and a Little Less Torque | Automobile Magazine". Automobile Magazine [амерыканская англійская]. 2018-06-05. Праверана 2018-06-06.
  3. Electrified 2019 BMW X5 xDrive45e Blends Power With Efficiency (англ.). Motor1.com. Праверана 7 September 2018.
  4. "BMW iX5 Hydrogen Fuel Cell EV Begins Production In Germany"(англ.). motor1.com. 2022-12-02. Праверана 2022-12-03.