30 мая
Выгляд
← Май → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
2024 |
30 мая (30 траўня) — сто пяцідзесяты (сто пяцьдзясят першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1087: Генрых IV каранаваў свайго 13-гадовага сына Конрада як караля Германіі.
- 1431: Жанна д’Арк была спалена жыўцом на плошчы Старога Рынку ў Руане.
- 1498: Хрыстафор Калумб выправіўся ў сваю трэцюю экспедыцыю.
- 1635: У Празе заключаны мірны дагавор паміж імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынандам II Габсбургам і пратэстанцкімі князямі.
- 1942: Пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Чырвонай Арміі створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху.
- 1981: 45 членаў-заснавальнікаў Беларускага аб’яднання студэнтаў у Польшчы накіравала ліст у Міністэрства навукі, вышэйшага школьніцтва і тэхнікі ПНР дамагаючыся рэгістрацыі арганізацыі.
- 1999: У Мінску ў часе піўнога свята адбылася трагедыя на Нямізе.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1220: Аляксандр Яраславіч, вялікі князь уладзімірскі, прылічаны да святых.
- 1265: Дантэ Аліг'еры, італьянскі паэт (пам. 14.9.1321).
- 1423: Георг Пурбах, аўстрыйскі астраном і матэматык.
- 1686: Андрэй Астэрман, вестфальскі граф, кіраўнік рускага ўрада пры Ганне Іванаўне.
- 1814: Міхаіл Бакунін, рускі анархіст, ідэолаг рускага народніцтва і еўрапейскага анархізму.
- 1846: Карл Фабержэ, расійскі ювелір.
- 1862: Канстанцін Фафанаў, рускі паэт.
- 1887: Аляксандр Архіпенка, рускі скульптар, піянер абстракцыянізму ў скульптуры.
- 1893: Чжу Цзяхуа, кітайскі дзяржаўны дзеяч.
- 1909: Бені Гудмен, джазавы кларнетыст і дырыжор, «кароль свінга».
- 1910: Анатоль Міхайлавіч Трус, беларускі акцёр.
- 1912: Леў Ашанін, паэт, аўтар песень (пам. 30.12.1996).
- 1927: Вітаўт Кіпель, беларускі грамадскі дзеяч, гісторык.
- 1937: Аляксандр Дзям’яненка, акцёр, народны артыст РСФСР (пам. 22.8.1999).
- 1937: Ігар Раеўскі, дырыжор, хормайстар, заслужаны артыст Беларусі, народны артыст Расіі.
- 1942: Антанін Баяя, чэшскі літаратар.
- 1963: Насрын Сатудэ, іранская праваабаронца.
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1416: Геранім Пражскі, чэшскі рэлігійны дзеяч, паплечнік Яна Гуса.
- 1431: Жанна д’Арк, нацыянальная гераіня Францыі (нар. 6.1.1412).
- 1640: Пітэр Паўль Рубенс, нідэрландскі (фламандскі) жывапісец, адзін з заснавальнікаў мастацтва барока, дыпламат. (нар. 28.6.1577).
- 1695: П’ер Міньяр, французскі жывапісец.
- 1770: Франсуа Бушэ, французскі мастак.
- 1778: Мары Франсуа Вальтэр, французскі пісьменнік і філосаф (нар. 21.11.1694).
- 1826: Зігмунт Серакоўскі, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў (нар. 9.7.1863).
- 1960: Барыс Пастарнак, рускі паэт і пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (нар. 29.1(10.2).1890).
- 1966: Вяйнё Валдэмар Аалтанен, фінскі скульптар.
- 1971: Марсель Дзюпрэ, французскі кампазітар
- 1976: Аляксей Грыцук, беларускі грамадскі дзеяч, гісторык, літаратуразнавец, настаўнік, старшыня Згуртавання беларусаў Канады (нар. 3.7.1910).
- 1996: Ала Матыйзен, эстонскі кампазітар
- 2006: Сёхэй Імамура, японскі кінарэжысёр
- 2014: Генадзь Бураўкін, беларускі паэт, дзяржаўны дзеяч
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- Харватыя, Дзень незалежнасці.