20 мая
Выгляд
← Май → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
2024 |
20 мая (20 траўня) — сто саракавы (сто сорак першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1498: Васка да Гама дасягнуў паўднёва-заходняга берага Індыі.
- 1654: На востраве Табага курляндскі капітан В. Моленс заснаваў калонію «Новая Курляндыя».
- 1862: Прэзідэнтам ЗША Аўраамам Лінкальнам падпісаны Гомстэд-акт.
- 1902: Абвешчана незалежнасць Кубы ад ЗША.
- 1954: Пачала вяшчанне беларуская секцыя Радыё «Вызваленне» (зараз беларуская служба Радыё "Свабода").
- 1962: Пушчаны Гомельскі тралейбус.
- 1980: Адкрыты новы павільён Цэнтральнага (Камароўскага) рынка ў Мінску.
- 1983: Першыя публікацыі пра вірус імунадэфіцыту чалавека ў часопісе «Science», зробленыя Робертам Гало і, незалежна ад яго, Люкам Мантанье.
- 2002: Усходні Тымор атрымаў незалежнасць ад Інданезіі.
- 2011: Парламент Грузіі прыняў рэзалюцыю пра прызнанне генацыду чаркескага народу Расіяй падчас вайны 1763-1864 гадоў.
- 2012: Здарылася моцнае землетрасенне ў Эміліі-Раманьі на поўначы Італіі.
- 2019: Уладзімір Зяленскі заступіў на пасаду Прэзідэнта Украіны.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1726: Габрыэль-Франсуа Дуаен, французскі мастак
- 1799: Анарэ дэ Бальзак, французскі пісьменнік (пам. 18.8.1850)
- 1815: Бартэлемі Мен, швейцарскі мастак-пейзажыст
- 1856: Анры Эдмон Крос, французскі мастак
- 1860: Эдуард Бухнер, нямецкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі
- 1881: Уладзіслаў Сікорскі, польскі грамадска-палітычны, дзяржаўны і ваенны дзеяч (пам. 4.7.1943)
- 1884: Канстанцін Алексютовіч, беларускі балетмайстэр (пам. 26.2.1943)
- 1889: Генрых Грыгоніс, беларускі акцёр (пам. 4.11.1955)
- 1902: Язэп Пушча, беларускі паэт, настаўнік, адзін з заснавальнікаў літаб'яднання «Узвышша» (пам. 14.9.1964)
- 1908: Ханс Юрген Кальман, нямецкі мастак
- 1913: Уільям Х'юлет, заснавальнік кампаніі «Hewlett-Packard»
- 1915: Машэ Даян, ізраільскі дзяржаўны і ваенны дзеяч
- 1944: Джо Кокер, англійскі спявак
- 1946: Шэр, амерыканская актрыса і спявачка
- 1954: Эска Аха, прэм’ер-міністр Фінляндыі
- 1955: Збігнеў Прайснер, польскі кампазітар
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1277: Ян XXI, Папа Рымскі
- 1299: Даўмонт, князь пскоўскі
- 1506: Хрыстафор Калумб, вялікі мараплавец (нар. 1451)
- 1622: Асман II, султан Асманскай імперыі (нар. 3.11.1604)
- 1918: Карусь Каганец, беларускі пісьменнік, мастак, графік, скульптар і мовазнаўца (нар. 29.1.1868)
- 1942: Эктор Гімар, французскі архітэктар і дызайнер (нар. 10.3.1867)
- 1947: Філіп Эдуард Антон фон Ленард, нямецкі фзік
- 1961: Язэп Гапановіч, беларускі грамадскі дзеяч, прадпрымальнік (нар. 10.6.1883)
- 1965: Шарль Камуэн, французскі мастак
- 2005: Поль Рыкёр, французскі філосаф
- 2009: Алег Янкоўскі, савецкі, расійскі акцёр тэатра і кіно (нар. 23.2.1944)
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- Сусветны дзень пчол
- Сусветны дзень метралогіі.
- Куба, Дзень незалежнасці
- Саудаўская Аравія, Дзень незалежнасці
- Усходні Тымор, Дзень незалежнасці