29 красавіка
Выгляд
← красавік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2024 |
29 красавіка — сто дзевятнаццаты (сто дваццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1386: Вялікі князь смаленскі Святаслаў Іванавіч, які падтрымаў выступленне Андрэя Полацкага супраць Ягайлы, разгромлены пад Мсціславам (гл. Мсціслаўская бітва 1386).
- 1770: Джэймс Кук упершыню высадзіўся ў Аўстраліі.
- 1859: Армейскі корпус лейтэнанта Сальвадора Урутыя разбіў рэвалюцыйную армію на чале з генералам Педра Леон непадалёку ад Ля Серэны ў Чылі.
- 1966: Уладзімір Караткевіч завершыў раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».
- 1984: Фаніпалю нададзены статус гарадскога пасёлка.
- 1997: Створана Арганізацыя па забароне хімічнай зброі.
- 2011: Шлюб прынца Уільяма і Кейт Мідлтан.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1686: Васіль Тацішчаў, рускі дзяржаўны дзеяч, гісторык (пам. 26.7.1750)
- 1688: Шарль-Нікаля Кашэн (Старэйшы), французскі гравёр
- 1727: Жан-Жорж Навер, французскі балетны танцор
- 1762: Жан-Батыст Журдан, маршал Францыі
- 1785: Карл Дрэз, нямецкі вынаходнік
- 1818: Аляксандр ІІ, расійскі імператар (пам. 1(13).3.1881)
- 1854: Анры Пуанкарэ, французскі матэматык
- 1882: Агюст Эрбен, французскі мастак
- 1884: Самуіл Агурскі, беларускі і яўрэйскі гісторык
- 1899: Дзюк Элінгтан, амерыканскі кампазітар
- 1901: Хірахіта, японскі імператар
- 1919: Жэрар Уры, французскі кінарэжысёр
- 1921: Мікола Ермаловіч, беларускі гісторык і пісьменнік (пам. 5.3.2000)
- 1924: Зізі Жанмер, французская балерына
- 1930: Жан Рашфор, французскі акцёр
- 1935: Андрэй Залізняк, расійскі даследчык гістарычнай лінгвістыкі, акадэмік РАН
- 1936: Зубін Мета, індыйскі дырыжор
- 1940: Пітэр Дайманд, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2010)
- 1945: Тамі Тэрэл, амерыканская спявачка
- 1958: Мішэль Пфайфер, амерыканская актрыса
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1380: Кацярына Сіенская, каталіцкая святая
- 1417: Людовік II Анжуйскі
- 1703: Казімір Уладзіслаў Сапега, дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ (нар. 1650)
- 1790: Шарль-Нікаля Кашэн (Малодшы), французскі мастак
- 1880: Франц Эйбль, аўстрыйскі мастак
- 1924: Міхаіл Пліс, праваслаўны святар, прыхільнік беларусізацыі царквы (нар. 15.8.1858)
- 1931: Яўхім Карскі, беларускі філолаг і этнограф (нар. 20.12.1860)
- 1953: Майсей Кіслінг, французскі мастак
- 1980: Альфрэд Хічкак, англійскі кінарэжысёр (нар. 13.8.1899)
- 1990: Юрый Жывіца, беларускі нацыяналіст, выдавец, пісьменнік
- 2002: Ігар Гермянчук, беларускі журналіст, выдавец, грамадскі дзеяч
- 2008: Альберт Гофман, швейцарскі хімік