Эр-Рыф
Эр-Рыф | |
---|---|
араб. جبال الريف | |
Краіна | |
Горная сістэма | Атлас |
Найвышэйшая вяршыня | Тыдыгін |
Вышыня | 2456 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эр-Рыф або проста Рыф (араб. جبال الريف) — горны хрыбет на поўначы Марока, размешчаны побач з сістэмай Атласкіх гор. Самая высокая вяршыня — гара Тыдыгін (2456 м).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Хрыбет размяшчаецца на беразе Міжземнага мора (яго назва і азначае «бераг»[1]) і дугой (Гібралтарская дуга) агінае паўднёва-заходняе ўзбярэжжа мора Альбаран — ад Гібралтарскага праліва (мыса Спартэль каля Танжэра) да вусця ракі Мулуя. З паўночнага захаду мора Альбаран апраўлена Андалускімі гарамі Пірэнейскага паўвострава, з якімі Эр-Рыф тэктанічна звязаны больш, чым з Атласкімі гарамі.
Хрыбет складзены з карбанатных парод і прарэзаны цяснінамі шматлікіх рэк. У паўднёвай частцы хрыбта, дзе ён пераходзіць у Мараканскую Месету размяшчаецца старажытны горад Фес. Іншыя буйныя гарады побач з хрыбтом: Надор, Эль-Хасейма і Таза.
Зноскі
- ↑ Арабские географические названия Архівавана 15 мая 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Эр-Рыф на Вікісховішчы |
- Фатаграфіі Рыфа Архівавана 10 красавіка 2009.