Перайсці да зместу

Эктадэрма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эктадэрма (ад грэч. «экта» — «вонкавы» і «дэрма» — «скура») — вонкавы зародкавы лісток эмбрыёна на ранніх стадыях развіцця. Таксама ёсць сярэдні зародкавы лісток — мезадэрма і самы аддалены ад эктадэрмы зародкавы лістокэнтадэрма[1]. У зародку ён утвараецца першым і фарміруецца са знешняга пласта зародкавых клетак. Эктадэрма фарміруе нервовую сістэму (у пазваночных: спінны мозг, перыферычныя нервы і галаўны мозг)[2], зубную эмаль і эпідэрміс (скурны эпітэлій). Таксама ён утварае органы пачуццяў, пярэдні і задні аддзелы кішэчніка. У пазваночных эктадэрма складаецца з трох частак: са знешняй эктадэрмы, нервовага грэбня і нервовай трубкі. Нервовы грэбень і нервовая трубка таксама вядомы як нейраэктадэрма і ўтвараюцца на стадыі гаструла.

Разрэз зародка млекакормячага ў дэцыдуальнай абалонцы маткі.

Зноскі

  1. Langman’s Medical Embryology, 11th edition. 2010.
  2. http://www.bioethics.gov/reports/stemcell/glossary.html