Цыстыт
Цыстыт | |
---|---|
МКХ-10 | N30. |
МКБ-10-КМ | N30 і N30.9 |
МКХ-9 | 595 |
МКБ-9-КМ | 595.9[1][2], 595[1][2] і 595.89[2] |
DiseasesDB | 29445 |
MeSH | D003556 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цыстыт (ад грэч. κύστις — пузыр) — запаленне мачавога пузыра, абумоўленае пранікненнем у яго інфекцыі. Цячэнне хваробы можа быць вострым або хранічным; па характары мясцовых змянен - катаральным, гемарагічным . Часцей сустракаецца звязаны з пераахаладжэннем востры цыстыт, пераважна ў жанчын.
Сімптомы
[правіць | правіць зыходнік]Болі ўнізе жывата і ў крыжы, пачашчэнне і хваравітасць мачавыпускання, вылучэнне крыві ў канцы мачавыпускання. Тэмпература цела звычайна нармальная. У мачы выяўляюць бялок, лейкацыты, эрытрацыты, бактэрыі. Востры цыстыт доўжыцца 1-2 тыдні. Калі захворванне зацягваецца, то для высвятлення магчымых прычын хранічнага цячэння (адэнома, камень мачавога пузыра, захворванні маткі і інш.) выкарыстоўваюць цыстаскапію і іншыя метады даследавання.
Лячэнне
[правіць | правіць зыходнік]Дыета з выключэннем вострых страў і багатым спажываннем вадкасці (вада, сокі, морсы, адвары), антыбактэрыйныя (антыбіётыкі, сульфаніламіды і іншыя прэпараты), спазмалітычныя, абязбольвальныя сродкі, цеплавыя працэдуры (ванны, грэлкі на ніжнюю частку жывата).