Гепатыт А
Гепатыт A | |
---|---|
| |
МКХ-10 | B15. |
МКХ-9 | 070.0, 070.1 |
DiseasesDB | 5757 |
MedlinePlus | 000278 |
eMedicine | med/991 ped/977 |
MeSH | D006506 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гепатыт A, або Хвароба Боткіна — шырока распаўсюджанае інфекцыйнае захворванне з фекальна-аральным механізмам перадачы.
Гепатыт А (раней вядомы як інфекцыйны гепатыт) — вострая інфекцыйная хвароба печані, якая выклікаецца вірусам гепатыту A (HAV).[1] У многіх выпадках сімптомы нязначныя ці адсутнічаюць, асабліва ў маладых людзей.[2] Час паміж інфікаваннем і з'яўленнем сімптомаў, пры іх наяўнасці, складае ад двух да шасці тыдняў.[3] Наяўныя сімптомы звычайна прысутнічаюць на працягу васьмі тыдняў і ўключаюць наступнае: моташнасць, ванітаванне, дыярэю, пажаўценне скуры, ліхаманку і боль у жываце.[2] Прыблізна ў 10-15 % людзей сімптомы паўтараюцца на працягу шасці месяцаў пасля першапачатковага інфікавання.[2] Можа зрэдку сустракацца вострая пячоначная недастатковасць, звычайна ў старых людзей.[2]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Звычайна распаўсюджваецца праз спажыванне ежы ці вады, забруджанай інфікаванымі фекаліямі.[2] Недастаткова прыгатаваныя малюскі часта з'яўляюцца крыніцай заражэння.[4] Таксама хвароба можа распаўсюджвацца праз блізкі кантакт з інфікаванай асобай.[2] Нягледзячы на тое, што ў хворых дзяцей найчасцей адсутнічаюць сімптомы, яны могуць заражаць іншых.[2] Пасля аднакратнага інфікавання чалавек атрымлівае імунітэт на ўсё жыццё.[5] Для правядзення дыягностыкі неабходны аналіз крыві, паколькі сімптомы супадаюць з сімптомамі некалькіх іншых захворванняў.[2] Гэта адзін з пяці вядомых вірусаў гепатыту: A, B, C, D і E.
Папярэджанне і лячэнне
[правіць | правіць зыходнік]Для папярэджання хваробы эфектыўная вакцына супраць гепатыту A.[2][6] У некаторых краінах яе стандартна рэкамендуюць дзецям і асобам, што не былі вакцынаваныя раней, на якіх распаўсюджваецца высокая рызыка.[2][7] Мяркуецца, што вакцынацыя дае эфект на працягу ўсяго жыцця.[2] Іншыя засцерагальныя меры ўключаюць мыццё рук і належнае прыгатаванне ежы.[2] Спецыяльнае лячэнне адсутнічае, рэкамендуюцца адпачынак і лекі ад моташнасці ці дыярэі.[2] Звычайна інфекцыя цалкам вылечваецца без наступстваў для печані.[2] Лячэнне вострай пячоначнай недастатковасці, пры наяўнасці, вымагае трансплантацыі печані.[2]
Эпідэміялогія
[правіць | правіць зыходнік]Ва ўсім свеце штогод фіксуецца прыблізна 1,5 мільёны сімптаматычных выпадкаў[2], верагодна, сапраўдная лічба складае дзясяткі мільёнаў выпадкаў.[8] Хвароба часцей сустракаецца ў рэгіёнах з кепскімі санітарнымі ўмовамі і недахопам вады, бяспечнай для спажывання.[7] У краінах на шляху развіцця прыблізна 90 % дзяцей былі інфікаваны ва ўзросце да 10 гадоў і такім чынам атрымалі імунітэт.[7] Выбухі хваробы часта назіраюцца ва ўмерана развітых краінах, дзе дзеці не хварэюць у маленстве, а вакцынацыя не мае шырокага распаўсюджвання.[7] У 2010 г. востры гепатыт A пацягнуў 102 000 смерцяў.[9] Штогод 28 ліпеня адзначаецца Cусветны дзень барацьбы з гепатытам для распаўсюджання звестак пра вірусны гепатыт.[7]
Зноскі
- ↑ Ryan KJ, Ray CG (editors) (2004). Sherris Medical Microbiology (4th ed.). McGraw Hill. pp. 541–4. ISBN 0-8385-8529-9.
{{cite book}}
:|author=
мае агульную назву (даведка) - ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п Matheny, SC; Kingery, JE (1 December 2012). "Hepatitis A." Am Fam Physician. 86 (11): 1027–34, quiz 1010–2. PMID 23198670.
- ↑ Connor BA (2005). "Hepatitis A vaccine in the last-minute traveler". Am. J. Med. 118 (Suppl 10A): 58S–62S. doi:10.1016/j.amjmed.2005.07.018. PMID 16271543.
- ↑ Bellou, M.; Kokkinos, P.; Vantarakis, A. (March 2013). "Shellfish-borne viral outbreaks: a systematic review". Food Environ Virol. 5 (1): 13–23. doi:10.1007/s12560-012-9097-6. PMID 23412719.
- ↑ The Encyclopedia of Hepatitis and Other Liver Diseases. Infobase. 2006. p. 105. ISBN 9780816069903.
- ↑ Irving, GJ.; Holden, J.; Yang, R.; Pope, D. (2012). "Hepatitis A immunisation in persons not previously exposed to hepatitis A.". Cochrane Database Syst Rev. 7: CD009051. doi:10.1002/14651858.CD009051.pub2. PMID 22786522.
- ↑ а б в г д Hepatitis A Fact sheet N°328 . World Health Organization (1 ліпеня 2013). Праверана 20 February 2014.
- ↑ Wasley, A; Fiore, A; Bell, BP (2006). "Hepatitis A in the era of vaccination". Epidemiol Rev. 28: 101–11. doi:10.1093/epirev/mxj012. PMID 16775039.
- ↑ Lozano, R (Dec 15, 2012). "Global and regional mortality from 235 causes of death for 20 age groups in 1990 and 2010: a systematic analysis for the Global Burden of Disease Study 2010". Lancet. 380 (9859): 2095–128. doi:10.1016/S0140-6736(12)61728-0. PMID 23245604.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі / Уклад. А. Красільнікаў, Л. Цітоў, Н. Казак. — Мн.: Вышэйшая школа, 1995. ISBN 985-06-0048-9