Перайсці да зместу

Хрысціянска-дэмакратычны заклік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хрысціянска-дэмакратычны заклік
нідэрл.: Christen-Democratisch Appèl
Выява лагатыпа
Лідар Ruth Peetoom[d][1], Rutger Ploum[d][2][1], Hans Huibers[d][1], Marnix van Rij[d][1], Liesbeth Spies[d][1], Henk Bleker[d][1], Peter van Heeswijk[d][1], невядома[1], Marja van Bijsterveldt[d][1], Bert de Vries[d][1], Marnix van Rij[d][1], Hans Helgers[d][1], Tineke Lodders[d][1], Wim van Velzen[d][1], невядома[1], Piet Bukman[d][1] і Piet Steenkamp[d][1]
Дата заснавання 11 кастрычніка 1980
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія Хрысціянская дэмакратыя
Інтэрнацыянал
Маладзёжная арганізацыя Хрысціянска-дэмакратычны маладзёжны заклік[d]
Колькасць членаў 29 721[5]
Месцаў у Палаце прадстаўнікоў 21 з 150
Месцаў у Сенаце 11 з 75
Месцаў у Еўрапарламенце 5 з 25
Постаці члены партыі ў катэгорыі (0 чал.)
Сайт cda.nl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хрысціянска-дэмакратычны заклік (нідэрл.: Christen-Democratisch Appèl, CDA) — нідэрландская хрысціянска-дэмакратычная партыя. Партыя з’яўляецца ўдзельнікам урадавай кааліцыі разам з Народнай партыяй за волю і дэмакратыю, якая падтрымліваецца ў парламенце Партыяй свабоды. Партыя мае 21 месца з 75 у першай палаце і 21 месца з 150 у другой палаце Генеральных штатаў і 5 месцаў з 25 вылучаных для Нідэрландаў у Еўрапарламенце (уваходзіць у фракцыю Еўрапейскай народнай партыі).

Маладзёжнае крыло партыі называецца Хрысціянска-дэмакратычны маладзёжны заклік.

Партыя з’яўляецца членам Еўрапейскай народнай партыі.

Хрысціянска-дэмакратычны заклік быў заснаваны ў верасні 1976 года як перадвыбарчы блок трох клерыкальных партый: Антырэвалюцыйнай партыі (АРП, заснаваная ў 1976 годзе), Каталіцкай народнай партыі (КНП, заснаваная ў 1945 годзе) і Хрысціянска-гістарычнага саюза (ХІС, заснаваны ў 1908 годзе). 11 кастрычніка 1980 адбыўся аб’яднаўчы з’езд, падчас якога партыі спынілі сваё самастойнае існаванне і стварылі адзіную партыю ХДЗ.

Падчас парламенцкіх выбарах 1977 агульны спіс трох партыі пад назвай Хрысціянска-дэмакратычны заклік (ХДЗ), які ўзначальваў міністр юстыцыі і лідар КНП Дрыс ван Агт, атрымаў найбольшую колькасць галасоў. Дрыс ван Агт сфармаваў урад, у які ўвайшлі прадстаўнікі кансерватыўна ліберальнай Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю. Пасля выбараў 1981 кааліцыя страціла сваю большасць, і ХДЗ быў вымушаны супрацоўнічаць з Партыяй працы.

Пасля выбараў 1982 кааліцыя ХДЗ і Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю вярнулася да ўлады. Новы лідар ХДЗ Руўд Любэрс паставіў перад сабой амбіцыйную праграму рэформаў, якая ўключала скарачэнне бюджэту, рэформу пенсій па старасці і інваліднасці і лібералізацыю грамадскіх паслуг. Любэрс выйграў выбары 1986 і 1989 гадоў. У 1989 годзе ХДЗ не змог сфарміраваць большасць са сваімі партнёрамі па кааліцыі і перайшоў да супрацоўніцтва з Партыяй працы.

Пасля паразы на парламенцкіх выбарах 1994 года, звязанай з унутрыпартыйным супрацьстаяннем, партыя ўпершыню з 1918 года перайшла ў апазіцыю. З 1994 па 2002 год ХДЗ была найбуйнейшай апазіцыйнай партыяй на працягу тэрміну паўнамоцтваў сацыял-дэмакратычнага прэм’ер-міністра Віма Кока. З 1997 да 2001 года лідарам партыі быў Яап дэ Хооп Схеффер.

З 2002 года па 2010 год Ян Петэр Балкенэндэ, які быў лідарам ХДЗ, узначальваў урад. На пазачарговых выбарах 2010 партыя апынулася на чацвёртым месцы, страціўшы амаль палову месцаў у другой палаце парламента.

Удзел у выбарах

[правіць | правіць зыходнік]

Удзел у выбарах да другой Палаты парламента Нідэрландаў:

Перадвыбарная агітацыя Хрысціянска-дэмакратычнага закліку, чэрвень 2010
  • 1956 год — 77 месцаў (КНП 49, АРП 15, ХІС 13)
  • 1959 год — 75 месцаў (КНП 49, АРП 14, ХІС 12)
  • 1963 год — 76 месцаў (КНП 50, АРП 13, ХІС 13)
  • 1967 год — 69 месцаў (КНП 42, АРП 15, ХІС 12)
  • 1971 год — 58 месцаў (КНП 35, АРП 13, ХІС 10)
  • 1972 год — 48 месцаў (КНП 27, АРП 14, ХІС 7)
  • 1977 год — 49 месцаў
  • 1981 год — 48 месцаў
  • 1982 год — 45 месцаў
  • 1986 год — 54 месцы
  • 1989 год — 54 месцы
  • 1994 год — 34 месца
  • 1998 год — 29 месцаў
  • 2002 год — 43 месца
  • 2003 год — 44 месца
  • 2006 год — 41 месца
  • 2010 год — 21 месца

Удзел у выбарах у Еўрапарламент

  • 2009 год — 5 месцаў
  • 2004 год — 7 месцаў
  • 1999 год — 9 месцаў
  • 1994 год — 10 месцаў
  • 1989 год — 10 месцаў
  • 1984 год — 8 месцаў
  • 1979 год — 10 месцаў

ХДЗ у асноўным падтрымліваецца рэлігійнымі выбаршчыкамі, як каталікамі так і пратэстантамі. Яны, як правіла, жывуць у сельскай мясцовасці і, як правіла, пажылыя людзі. У некаторыя перыяды, аднак, ХДЗ прыцягвае людзей усіх класаў і рэлігій.

Геаграфічна, ХДЗ асабліва моцны ў правінцыі Паўночны Брабант, Лімбург і Аверэйсел. ХДЗ мае нязначнае ўплыў у чатырох найбуйнейшых гарадах Нідэрландаў (Амстэрдаме, Ротэрдаме, Гаазе і Утрэхце) і ў гарадах Гронінген і Дрэнтэ.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Documentation Center Dutch Political Parties Праверана 24 лютага 2022.
  2. Parlement.com Праверана 1 кастрычніка 2021.
  3. https://www.kiesraad.nl/verkiezingen/tweede-kamer/partijnamen-en-logos/register Праверана 22 студзеня 2023.
  4. Verkiezingsuitslagen.nl Праверана 8 лютага 2022.
  5. https://www.rug.nl/research/dnpp/themas/ledentallen/ledental-2024