Перайсці да зместу

Фрам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрам
Fram
Фрам у Антарктыдзе падчас экспедыцыі Амундсена.
Фрам у Антарктыдзе падчас экспедыцыі Амундсена.
Асноўная інфармацыя
Тып Парусна-маторная шхуна
Дзяржава сцяга Сцяг Нарвегіі
Верф Колін Арчэр, Ларвік, Нарвегія
Спушчана на ваду 26 кастрычніка 1892
Уведзена ў эксплуатацыю 1893 г.
Сучасны статус Захаваны, знаходзіцца ў Музеі Фрама ў Осла
Параметры
Водазмяшчэнне 800—1100 тон
Даўжыня 127,8 фута (39 м)
Шырыня 34 фута (11 м)
Сярэдняе ўляганне 15 футаў (4,8 м)
Тэхнічныя даныя
Сілкавальная ўстаноўка Паравая машына на вугальным паліве, з 1909 года паў-дызель сістэмы Боліндера
Магутнасць 220 л. с., з 1909 года 180 л. с.,
Парусы 600 м²
Хуткасць 5,5 вузлоў
Экіпаж 12-20 чалавек
Грузаёмістасць 402—510 рэг. т.

Фрам (нарв.: Fram, «Наперад») — знакаміты карабель, на якім з 1893 па 1912 гады ажыццяўляюцца тры нарвежскія экспедыцыі да Паўночнага і Паўднёвага полюсаў. Назва карабля ў перакладзе з нарвежскай азначае Наперад. Быў адмыслова пабудаваны як экспедыцыйнае судна. Ад самай пабудовы з'яўляецца дзяржаўнай уласнасцю Нарвегіі.