Фараон
Тытул "фараон", запісаны іерогліфамі | |||
---|---|---|---|
Пер-аа Pr-ˁ3 «Вялікі дом» |
Фарао́н — агульны тытул цароў у Старажытным Егіпце, а таксама тытул цароў з дынастыі Пталемееў у Эліністычным Егіпце.
Тытул паходзіць ад егіп. pr-ˁ3 «пер-аа», што азначае «вялікі дом», і першапачаткова адносіўся да царскага палаца ці двара, а не да асобы цара. Ужыванне гэтага тытула для абазначэння цара пачынае сустракацца ў часы Новага Царства, а іменна, пасля праўлення Хатшэпсут. Але даволі доўга такі тытул не быў афіцыйным. Першым царом, які афіцыйна насіў тытул егіп. pr-ˁ3, быў Сіамон, цар XXI дынастыі. З той пары егіпецкія цары насілі такі тытул. У копцкай мове, апошняй ступені егіпецкай мовы, тытул стаў звычайным словам для абазначэння цара.
У Бібліі слова «фараон» (іўр.: פַּרְעֹה, грэч. Φαραώ) было распаўсюджана на ўсіх егіпецкіх цароў незалежна ад часу іх валадарання. А з Бібліі гэта слова перакачавала ва ўсе астатнія мовы.
Паводле старажытнаегіпецкіх вераванняў, фараон лічыўся сынам сонца (Ра), зямным увасабленнем Хора і спадчыннікам Асірыса.
Славутыя фараоны
[правіць | правіць зыходнік]- Джосер — будаўнік ступеньчатай піраміды
- Хуфу (Хеопс) — будаўнік вялікай піраміды
- Пепі II — фараон, які ўладарыў 94 гады
- Хатшэпсут — жанчына-фараон
- Тутмас III — адзін з першых вялікіх заваёўнікаў, стваральнік Егіпецкай імперыі
- Эхнатон — фараон-рэфарматар, вядомы сваімі незвычайнымі для тых часоў рэлігійнымі поглядамі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Храналагічны пералік фараонаў Архівавана 15 мая 2003. (руск.)