Перайсці да зместу

Тэрбій

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тэрбій (лац.: Terbium) Tbхімічны элемент, лантаноід; атамны нумар 65. У прыродзе 1 стабільны нуклід 159Tb. У зямной кары 4,3*10-4% па масе. Адкрыты ў 1834 годзе шведскім хімікам К.Масандэрам у выглядзе аксіду пры раздзяленні ітрыевых рэдказямельных металаў.

Мяккі серабрыста-белы метал, тэмпература плаўлення 1357°С, тэмпература кіпення 3227°С, шчыльнасць 8272 кг/м³. У паветры кампактны тэрбій акісляецца. Пры пакаёвай тэмпературы ўзаемадзейнічае з вадой, мінеральнымі кіслотамі, пры награванні - з галагенамі, халькагенамі, азотам, вадародам (утварае вытворныя Tb (ІІІ)). Металічный тэрбій атрымліваюць металатэрмічным аднаўленнем трыхларыду тэрбія або трыфтарыда тэрбія. Выкарыстоўваюць як актыватар крышталефасфораў, а таксама ў вытворчасці спецыяльнага шкла, магнітных сплаваў.