Перайсці да зместу

Шкло

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шкляныя колбы

Шкло — цвёрды аморфны неарганічны матэрыял, які атрымоўваецца праз хуткае астуджэнне расплаву без яго крышталізацыі. На ўзроўні атамаў цвёрдае шкло захоўвае аморфную структуру, пазбаўленую далёкага парадку, уласцівую вадкасцям. Шкло крохкае і анізатропнае. Пры награванні яно паступова размякчаецца і не мае акрэсленай тэмпературы плаўлення.

Да шклоўтвараючых адносяць тыя неарганічныя рэчывы, якія пры досыць хуткім астуджэнні расплаву не крышталізуюцца, а дубянеюць, захоўваючы аморфную будову. Звычайна расплавы шклоўтвараючых рэчываў маюць больш высокую глейкасць у параўнанні з расплавамі нешклоўтвараючых рэчываў[1].

Шклоўтвараючыя рэчывы

[правіць | правіць зыходнік]

Да шклоўтвараючых рэчываў адносяць:
Простыя рэчывы:

  • S
  • Se
  • Ge

Аксіды:

  • SiO2
  • B2O3
  • P2O5
  • TeO2
  • GeO2

Фтарыды:

  • AlF3
  • ZrF4

і інш.

Некаторыя віды шкла

[правіць | правіць зыходнік]

У залежнасці ад асноўнага шклоўтвараючага рэчыва, якое выкарыстоўвалася, шкло бывае аксідным (сілікатнае, кварцавае, германатнае, фасфатнае, баратнае), фтарыдным, сульфідным і г. д.

Базавы метад атрымання сілікатнага шкла гэта награванне сумесі кварцавага пяску (SiO2), соды (Na2CO3) і вапняку або крэйды (CaCO3). У выніку атрымоўваецца хімічны комплекс з складам Na2O*CaO*6SiO2. У прамысловыя маркі шкла звычайна ўваходзяць злучэнні магнію і алюмінію.

Кварцавае шкло атрымоўваюць плаўленнем крэмнязёмнай сыравіны высокай чысціні (звычайна кварцыт, горны крышталь), яго хімічная формула — SiO2. Кварцавае шкло можа быць таксама прыроднага паходжання, яно ўтвараецца пры трапленні маланкі ў паклады кварцавага пяску.

Адрозніваюць асобныя віды шкла паводле сферы яго ўжытку:

  1. Скло неорганічне. Українська радянська енциклопедія: У 12 т. 2-е вид. — К.: Головна редакція Української радянської енциклопедії. т.10. 1983. — 543с.