Перайсці да зместу

Тонкая структура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

То́нкая структу́ра[1], ці мультыпле́тнае расшчапле́нне[1] — расшчапленне ўзроўняў энергіі (а таксама спектральных ліній) атамаў і іншых атамных сістэм на два ці больш падузроўняў, выкліканае галоўным чынам спін-арбітальным узаемадзеяннем[ru].

Характарызуецца пастаяннай тонкай структуры і выяўляецца ў атамных спектрах у выглядзе дублетаў, трыплетаў і мультыплетаў спектральных ліній.