Перайсці да зместу

Сумбава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сумбава
індан. Sumbawa
Характарыстыкі
Плошча
  • 14 386 км²
Найвышэйшы пункт2 850 м
Насельніцтва
  • 1 330 000 чал.
Размяшчэнне
8°44′25″ пд. ш. 117°59′43″ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
ПравінцыяЗаходнія Малыя Зондскія астравы
Сумбава (Інданезія)
Сумбава
Сумбава
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сумба́ва[1] (індан.: Sumbawa) — востраў у складзе Малых Зондскіх астравоў, тэрыторыя Інданезіі. Заходняя частка вострава называецца Семава з адміністрацыйным цэнтрам Сумбава-Бесар. Усходняя частка завецца Біма, і яе сталіцай з’яўляецца горад Біма-Рама.

Размяшчэнне Сумбавы

Плошча вострава складае 15 448[крыніца?] (каля 13 300[1][2][3]) км². Насельніцтва каля 1 мільёна чалавек (2000)[1].

У вострава даўгаватыя абрысы, ён працягнуўся з захаду на ўсход. Даўжыня каля 280 км і ў шырыня — 90 км. На захад ад Сумбавы размешчаны востраў Ламбок, на ўсход — востраў Флорэс. Ландшафт Сумбавы гарысты і пакрыты трапічным лесам. Узбярэжжа характарызуецца шматлікімі бухтамі. На поўначы вострава знаходзіцца вулкан Тамбора.

Карэннымі жыхарамі вострава Сумбава з’яўляюцца народы самава і мбоджа.

Зноскі