Србац
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Србац (сербск.: Србац, харв.: Srbac) — горад на поўначы Босніі і Герцагавіны , цэнтр аднайменнай абшчыны. Мяжуе з Харватыяй. Адміністрацыйна з'яўляецца часткай рэгіёна Баня-Лука Рэспублікі Сербскай. Знаходзіцца за 250 кіламетраў ад Заграба.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны на месцы ўпадзення ракі Врбас у Саву, найбуйнейшую раку былой Югаславіі. Возера Бардача.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Паводле свайго геаграфічнага становішча горада трапляе ў зону кантынентальнага клімату. Самы цёплы месяц года — ліпень, з сярэдняй тэмпературай 25 °C. Самы халодны — студзень, з сярэдняй тэмпературай -5 °C. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў складае 875 мм.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу насельніцтва 2013 года колькасць насельніцтва горада склала 3 005 чалавек, у абшчыне — 19 001 чалавек[2].
Этнічны склад насельніцтва горада Србац паводле перапісу 1991 года:
- Усяго — 3,043 (100 %)
- Сербы — 2,605 (85,60 %)
- Югаславы — 209 (6,86 %)
- Харваты — 54 (1,77 %)
- Баснійцы — 51 (1,67 %)
- Іншыя — 124 (4,07 %)
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Србац