Сельва
Сельва (ісп.: selva ад лац.: silva — лес) — геаграфічны тэрмін, які ўжываецца для пазначэння вільготных трапічных лясоў (джунгляў) у Паўднёвай Амерыцы пераважна ў басейне ракі Амазонка.
Сельва ўтвараецца на шырокіх нізінных участках сушы ва ўмовах сталага прэснаводнага ўвільгатнення, з той прычыны, што глеба сельвы вельмі бедная на мінеральныя рэчывы, вымываемыя трапічнымі дажджамі. У сельве часта назіраецца моцная забалочанасць. Раслінны і жывёльны свет адрозніваецца буйствам фарбаў і разнастайнасцю відаў раслін, птушак і сысуноў.
Амазонская сельва — самы буйны ў свеце трапічны лес. Яна размешчана на шырокай, амаль плоскай раўніне, якая ахоплівае амаль увесь басейн ракі Амазонка. Межы сельвы выразна акрэслены ўсходнім падножжам Андаў, а таксама схіламі Бразільскага і Гвіянскага нагор'яў. Грандыёзны масіў займае 5,5 мільёна квадратных кіламетраў — палову агульнай плошчы такіх лясоў на планеце. Яна знаходзіцца на тэрыторыі дзевяці дзяржаў — Бразіліі (найвялікшы кавалак), Перу, Калумбіі, Венесуэлы, Эквадора, Балівіі, Гаяны, Сурынама, Французскай Гвіяны[1].
Галоўныя сельвы
[правіць | правіць зыходнік]- Амазонская сельва, у Паўднёвай Амерыцы
- Лакандонская сельва, у Мексіцы
- Сельва Конга
- Сельва Папуа-Новая Гвінея
- Сельва Калімантана
- Сельва Дар'ена
- Сельва Чоко
- Сельва Цэнтральнай Амерыкі
- Сельва Мадагаскара
- Сельва Місанеры ці Параны, Аргенціна
- Сельва Санта-Дамінга
- Сельва Паранская Аргенціна, Парагвай і Бразілія
- Сельва Тукумана-Араненская ці Юнгас Аргенціны
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сельва, сельвас // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 308. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Галай И. П. География: термины и понятия: словарь для учащихся и абитуриентов / И. П. Галай, Е. И. Галай. — Мн.: Белкартография, 2011. — С. 167. — 223 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-508-082-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сельва на Вікісховішчы |
- Трапічныя лясы
- Comunidad Nativa de Queros Selva Perú Cusco Архівавана 31 сакавіка 2009.
- Portal Selva Lluviosa (англ.).
- Кааліцыя краін дажджлівых сельваў Архівавана 6 лістапада 2010. (англ.).