Сварог
Выгляд
Сварог | |
---|---|
Міфалогія | славянская міфалогія, Lusatian mythology[d] і роднавер’е |
Пол | мужчынскі пол |
Дзеці | Пярун, Сварожыч і Даждзьбог |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сваро́г[1] — у славянскай міфалогіі бог неба, нябеснага агню. У старажытнагрэчаскай міфалогіі яму адпавядаў бог Гефест. У язычніцкім пантэоне Сварог займаў другаснае месца.
Паводле старажытнага міфа, Сварог злучыў неба і зямлю, навучыў людзей каваць жалеза. Яму прыпісвалася ўвядзенне манагамнага шлюбу і кары за парушэнне гэтага звычаю (парушальнікаў быццам бы кідаў у вогненную печ).
Паступова Сварог страціў значэнне галоўнага божаства. Ім стаў Дажбог, потым Пярун[1]. З пашырэннем хрысціянства рысы Сварога як апекуна шлюбу нададзены Кузьме[1].
Зноскі
- ↑ а б в БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Піліпенка М. Ф. Сваро́г // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 246. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. / Укладальнік: Эдуард Дубянецкі — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — ISBN 985-11-0277-6.
- Піліпенка М. Ф. Сваро́г // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 450. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.