Дзед Мароз
Дзед Мароз | |
---|---|
руск.: Дѣдъ Морозъ руск.: Дед Мороз | |
![]() | |
Міфалогія | гарадскі фальклор[d] |
Пол | мужчынскі пол |
Дзеці | Снягурка[1][2] |
У іншых культурах | Санта-Клаус, Ayaz Ata[d], Father Frost[d], Christkind[d] і Йоулупукки[d] |
![]() |


Дзед Мароз — галоўны казачны персанаж на свяце Новага года ў СССР. Лічыцца валадаром зімовых маразоў, каваль, які скоўвае ваду.
Вобраз Дзеда Мароза створаны ў 1930-я гады: ён прыходзіць да дзяцей пад Новы год і прыносіць падарункі.
У Беларускім Палессі фальклорнага мароза называюць Зюзя.
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза на Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]З 25 снежня 2003 на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» пачала працаваць рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Яна складаецца непасрэдна з маёнтка Дзеда Мароза, доміка Снягуркі, музея Дзеда Мароза, ветрака, чароўнага калодзежа, скульптурных кампазіцый з дрэва — «Дванаццаць месяцаў», «Беласнежка і сем гномаў». На тэрыторыі рэзідэнцыі расце вялікая 120-гадовая яліна (вышыня 40 метраў). На першым паверсе ёсць зала з разным драўляным тронам для прыёмаў. На другім паверсе — спальня з печкай і шырокім драўляным ложкам з сямю падушкамі. На стварэнне ўсіх атрыбутаў маёнтка пайшло больш за 200 кубічных метраў дубу і сасны, для ілюмінацыі выкарыстоўваецца 40 тысяч лямпачак.
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза працуе круглы год з 9.00 да 23.30 гадзін без выхадных дзён. Летам гасцей разам з Дзедам Марозам сустракае Лясная Фея. Паштоўку можна адправіць на адрас: 225063, Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, п/а Каменюкі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Дзед Мароз на Вікісховішчы |
---|
Зноскі
- ↑ Островский А. Н. Снегурочка: Весенняя сказка в четырёх действиях с прологом // Вестник Европы: журнал историко-политических наук / под ред. М. М. Стасюлевич, Д. Н. Овсянико-Куликовский — СПб.: Михаил Матвеевич Стасюлевич, Овсянико-Куликовский, Дмитрий Николаевич, 1873.
- ↑ Снегурочка — 1850.