Сасіска

Сасіска (ад фр.: saucisse) — каўбасны выраб, вырабляецца са здробненага (пракручанага) варанага мяса жывёл або птушкі (або яго заменнікаў). Па сутнасці, уяўляе сабой маленькую каўбаску, аднак у адрозненне ад звычайнай каўбасы звычайна ўжываецца ў ежу пасля тэрмічнай апрацоўкі (варэння, смажання). Блізкімі да такіх разнавіднасцяў каўбасных вырабаў з'яўляюцца шпікачкі. Тоўстая кароткая сасіска вядомая як сардэлька.
Сучасныя сасіскі вынайшаў мяснік Іаган Ланер (1772-1845), які пераехаў з Франкфурта ў Вену, 13 лістапада 1805 года. Пытанне аб тым, хто менавіта вынайшаў сасіскі, з'яўляецца старой спрэчкай паміж гарадамі Франкфурт і Вена. У Франкфурце сасіскі вырабляліся са сярэднявечча, але ў венскіх сасісках ўпершыню выкарысталі сумесь ялавічыны і свініны - рэцэптура, па якой вырабляюцца сучасныя сасіскі. Сасіскі сталі асноўным інгрэдыентам венскай і нямецкай кухні.
Гл.таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Heinz Dieter Pohl: Die österreichische Küchensprache. Ein Lexikon der typisch österreichischen kulinarischen Besonderheiten (mit sprachwissenschaftlichen Erläuterungen). Praesens-Verlag, Wien 2007, ISBN 3-7069-0452-7, (Studia interdisciplinaria Ænipontana 11), Artikel Frankfurter Würstel, S. 64