Перайсці да зместу

Рэгбі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэгбі

Рэгбі (англ.: rugby football, альбо rugby) – спартыўная камандная гульня з авальным мячом, які гульцы кожнай з каманд, перадаючы адзін аднаму рукамі і нагамі, стараюцца прызямліць яго ў заліковай зоне за варотамі праціўніка ці забіць яго ў H-падобныя вароты. Мяч павінен праляцець над перакладзінай варот.

У 19001924 гг. рэгбі ўваходзіў у афіцыйную праграму Алімпійскіх гульняў. На 121-й сесіі МАК у Капенгагене было вырашына ўключыць варыянт рэгбі пад назвай рэгбі-7 у праграму Алімпіады-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра.

Гісторыя рэгбі

[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца, што рэгбі з'явіўся ў 1823 годзе, калі нехта Уільям Уэб Эліс падчас гульні ў футбол у школе Рэгбі (ці Рагбі) узяў мяч у рукі і пабег з ім да варот суперніка. Аднак дакладных правілаў на той момант не было (як і ў звычайным футболе), каманды перад гульнёй кожны раз аб іх дамаўляліся. Калі ў 1863 годзе была створана англійская Футбольная Асацыяцыя, яна забараніла браць мяч у рукі і спрабаваць адабраць яго ў суперніка. Гэтак гульня была падзелена на дзве — рэгбі і футбол. Менавіта па гэтай прычыне звычайны футбол цяпер часам называюць association football.

У 1871 годзе быў створаны «Саюз футбола рэгбі» (RFU, Rugby Football Union), які і на сёння кантралюе рэгбі ў Англіі, а ў 1886 годзе — «Міжнародны саюз рэгбі» (IRB, International Rugby Board).

Першы міжнародны матч быў згуляны 27 сакавіка 1871 года ў Эдынбургу паміж камандамі Анліі і Шатландыі. У хуткім часе рэгбі распаўсюдзіўся і ў іншыя краіны, у асноўным у калоніі і дамініёны Брытанскай імперыі, як Аўстралія, Новая Зеландыя, ПАР. У Паўночнай Амерыцы з рэгбі з'явіліся амерыканскі і канадскі футбол.

Пад канец XIX стагоддзя з'явіўся разрыў паміж поўначу Англіі, дзе ў рэгбі гулялі ў асноўным працоўныя і мяшчане, і поўднем, дзе гульня была прывілеем джэнтэльменаў. Галоўным пытаннем стала магчымасць станавіцца прафесіяналамі, атрымоўваць грошы за гульню. У выніку 29 жніўня 1895 года ў Гадэрсфілдзе быў створаны «Паўночны саюз рэгбі» (NRFU). Камандам, якія далучыліся да гэтага саюза дазвалялася мець у сваім складзе прафесійных гульцоў. Правілы самой гульні былі трохі змененыя, і ў 1901 годзе была сфарміравана Паўночная рэгбійная ліга. Новая гульня атрымала назву рэгбі-ліг (ці рэгбі-13, па колькасці дазволенных гульцоў, якія могуць знаходзіцца на полі ад каманды). «Стары» рэгбі сталі называць рэгбі-юніён, каб пазбегнуць блытаніны. Рэгбі-юніён быў папулярны на поўдні Англіі, а таксама ў Шатландыі і Уэльса.

Аматарскі статус рэгбі-юніён заўсёды выклікаў шмат спрэчак. Рэгулюючыя органы ўсяляк стараліся падтрымаць яго, і любое з'яўленне на полі разам з гульцамі прафесіяналамі магло прывесці да дыскваліфікацыі ці нават да забароны з'яўдення на матчах у якасці гледача. Тым не менш даволі часта вядучых гульцоў абвінавачавалі ў тым, што яны атрымоўваюць грошы за гульню, і, як сцвярджалася, даволі не маленькія. Шмат хто з добрых гульцоў пераходзілі ў рэгбі-ліг. У выніку ў 1995 годзе было вырашына зрабіць рэгбі-юніён прафесійным відам спорта, што прывяло да рэзкага ўзроста папулярнасці гэтага віда рэгбі. Частковы гэта было звязана з прытокам грошай у спорт за кошт рэкламы, тэлетрансляцый і г.д. Як лічыцца, гэта прывяло да павілічэння якасці гульні, але павялічыла разрыў паміж заможнымі клубамі, дзе рэгбі вельмі папулярны (Англія, Францыя, Італія, Аўстралія, Новая Зеландыя, ПАР), і беднымі, дзе мае няшмат прыхільнікаў (Румынія, Грузія, Самоа, Намібія).

Ачкі ў рэгбі можна набраць наступным чынам:

  • Спроба (5 ачкоў) — гулец каманды, якая нападае, заносіць мяч у заліковую зону, якая знаходзіцца паза межамі лініі варот суперніка, і кранае ім зямлю.
  • Рэалізацыя (2 ачкі) — любы гулец каманды, якая здзейсніла спробу, усталёўвае мяч у любой кропцы насупраць таго месца, дзе была зроблена спроба, і б'е яго ў вароты. Калі мяч патрапіў над перакладзінай і паімж вертыкальнымі шэстамі спроба лічыцца рэалізаванай. Гульцы суперніка павінны знаходзіцца ў сваёй заліковай зоне.
  • Капны ўдар (3 ачкі) — пры некаторых парушэннях правілаў суддзя можа прызначыць пенальці. Калі каманда, якая атрымала гэта права, вырашае прабіць яго, то мяч усталёўваецца ў кропцы, дзе правілы былі парушаны, і адзін з гульцоў б'е мяч у вароты.
  • Дроп-гол (3 ачкі) — любы гулец, калі знаходзіцца ў гульне, мае права прабіць па варотах. Каб гэта здзейсніць трэба выпусціць мяч з рук, і, калі ён дакранецца да зямлі, ударыць па яму (удары па варотах з рук забаронены). Такія ўдары можна рабіць і пры рэалізацыі пенальці, але звычайна ў такіх сітуацыях яны не ўжываюцца.

Спачатку праводзіцца жараб'ёўка. Каманда, якая перамагла ў ёй, мае права першай прабіць па мячу ці адмовіцца ад гэтага замест чаго выбраць бок, на якім яна будзе пачынаць у першым тайме. Гульня пачынаецца дропам, ці ўдарам з адскоку на бок суперніка. Мяч павінен прасунуцца ўглыб поля не менш за 10 метраў. Гулец з мячом мае права бегчы з ім у любым напрамку, біць яго ці перадаваць членам сваёй каманды, апошняе толькі назад ці паралельна да варот. Калі гулец будзе прыпынены з дапамогай захопу (англ.: tackle) і паваліцца на зямлю, ён павінен адпусціць мяч, а калі ён яшчэ не ўпаў, то перадаць іншаму гульцу. Гулец,які здзейсніў захоп, таксама павінен адпусціць суперніка і не мае права ўступаць у гульню, пакуль не ўстане на ногі.

Першы гулец, які падбег да мяча, можа яго падабраць, аднак часта адразу два гульцы аказваюцца на мячы адначасова. Тады яны становяцца адзін насупраць аднаго і спрабуюць нагой адкаціць мяч назад камусьці з гульцоў сваёй каманды. Гэта аперацыя называецца рак (англ.: ruck). Іншыя гульцы могуць далучыцца да рака, пры гэтым яны павінны наблізіцца да яго ззаду, з боку сваёй брамы, і абхапіць тулава аднаго са сваіх гульцоў, які ўдзельнічае ў розыгрышы рака. У сітуацыі "рак" нельга браць мяч у рукі, талачыць гульцоў, якія ляжаць на полі, вяртаць мяч у рак, які выйшаў з яго, наўмысна падаць на зямлю. Звычайна па-за ракам стаіць скрам-хаў (паўабаронца сутычкі), які імкнецца падхапіць мяч, што выйдзе з рака.

Калі гулец з мячом не паваліўся на зямлю, а быў затрыманы, гэта значыць захоплены за тулава гульцамі іншай каманды, і адзін ці некалькі гульцы спрабуюць праціснуць супернікаў назад, ствараецца мол (англ.: maul). Як і ў сітуацыі з ракам, да молу можна далучацца толькі ззаду. У моле забаронена блакаваць мяч, таксама не дазваляецца грубая гульня. Разбураць мол не забаронена, але пры гэтым не дазваляецца грубая гульня. Мол лічыцца скончыным, калі гулец з мячом пакінуў яго, калі мол зайшоў за лінію брамы ці мол прыпыніўся больш чым на 5 секунд.

Пры знаходжанні ў 22-метровай зоне праціўніка надта эфектыўна тактыка «навальнага молу» — калі мяч перадаецца з рук у рукі гульцоў каманды, якая нападае, і крайні гулец адбягае ўбок, змяняючы напрамак руху мола.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 546-547. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).