Тэніс
Тэніс — від спорту, у якім супернічаюць альбо два гульца («адзінкавая гульня»), альбо дзве каманды, якія складаюцца з двух гульцоў («парная гульня»). Мэта гульні — ракеткай адправіць мяч на бок суперніка так, каб той не змог яго адбіць, пры гэтым пры першым падзенні мяч не павінен вылецець за межы корта.
У сучаснага тэніса ёсць афіцыйная назва «лаўн-тэніс» (англ.: lawn — лужок) для адрознення ад рэал-тэніса (або «жа-дэ-пам», у французскім варыянце назвы) — больш старой разнавіднасці, у якую гуляюць у закрытых памяшканнях і на цалкам іншым тыпе корта. Тэніс з’яўляецца алімпійскім відам спорту.
Акрамя мільёнаў гульцоў, мільёнам людзей ва ўсім свеце тэніс спадабаецца як спорт для гледачоў, асабліва ўраджваюць чатыры Гранд Слэм турніры (часам іх называюць «галоўнымі»): Аўстрэліан Оўпэн, Фрэнч Оўпэн, Умблдон і Ю. С. Оўпэн. Апошнім часам асабліва прыкметна як тэніс набывае прыхільнікаў ва Усходняй Еўропе і Далёкім Усходзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сучасны тэніс нарадзіўся ў Злучаным Каралеўстве пад канец 19 ст. як «лаўн-тэніс» і меў даволі моцныя сувязі са старажытнай гульнёй у рэал-тэніс. Пасля ўтварэння, тэніс пачаў распаўсюджвацца сярод вышэйшага класа англамоўнага насельніцтва, пакуль не ахапіў увесь свет. Тэніс — гэта алімпійскі від спорту і ў яго гуляюць усе сацыяльныя ўзроўні і ў любым узросце. Гэтым спортам можа займацца любы чалавек, які здолен трымаць ракетку, у тым ліку і людзі ў інвалідных крэслах. У Злучаных Штатах праводзіцца спаборніцтва каледжаў, якое арганізуе Нацыянальная Асацыяцыя Атлетаў Каледжаў.
За выключэннем адаптацыі тай-брэйкера ў 1970-я, ніякіх сапраўдных змен у правілах тэніса не было з 1890-ых. Апошнім часам у прафесійны тэніс былі дададзены «імгненны паўтор» з сістэмай зварота балаў, калі гулец мае права абскардзіць прынятае суддзёй рашэнне па заліку бала.
Правілы
[правіць | правіць зыходнік]Гульцы (каманды) знаходзяцца па розныя бакі сеткі. Адзін з іх уводзіць мяч у гульню (выконвае падачу): пры гэтым мяч павінен папасць у супрацьлеглы ад падаючага малы квадрат корту. Другі гулец «прымае» падачу. Задача гульцоў — напраўляць мяч ударамі ракеткі на бок суперніка, пры гэтым пад час першага падзення мяч павінен папасці ў межы корту. Другі гулец павінен паспець адбіць мяч, пакуль той не ўпадзе на корт больш за адзін раз. Магчыма таксама ўдарыць па мячы, не чакаючы пакуль ён упадзе на корт — зыграць з лёту. Гулец, які зрабіў памылку, прайграе розыгрыш, а яго супернік набірае ачко.
Гульцам неабходна набіраць ачкі для таго, каб выйграць гейм (4 мяча: 15-30-40-гейм, але не менш розніцы ў 2 мячы). Гулец, які першым выйграў 6 геймаў (пры ўмове, што яго супернік выйграў не больш за 4 геймы), выйграе «сэт». Пасля ліку ў сеце 5:5 для яго выйгрыша неабходна выйграть два гейма запар. Калі сэт гуляецца з «тай-брэйкам» (гуляецца да 7 мячэй, але не меней розніцы ў два мячы), ён прызначаецца пры ліку ў сеце 6:6. Для перамогі матча неабходна выйграць 2 з 3 альбо 3 з 5 сетаў (у залежнасці ад рэгламента спаборніцтваў). Як толькі адзін з супернікай набірае неабходную колькасць выйгранных сэтаў, матч заканчваецца.
У афіцыйных матчах заўсёды прысутнічае суддзя, які для лепшага агляду корту сядзіць на ўзвышшы — вышцы, таму яго завуць суддзёй на вышцы. Судзе на вышцы могуць дапамагаць суддзі на лініі, якія вызначаюць ці прызямліўся мяч у межах корта.
З сезона 2006 года на турнірах WTA і ATP сталі афіцыйна ўжывацца сістэмы электроннага судзейства (Ястрабіны глаз). Такія сістэмы дазваляюць з высокай дакладнасцю вызначыць месца падзення мяча і тым самым знізіць колькасць судзейскіх памылак.
Тэнісная тэрміналогія
[правіць | правіць зыходнік]- Брэйк — выйгрыш падачы суперніка.
- Брэйкпойнт — розыгрыш, у якім адзін з супернікаў можа здабыць брэйк.
- Бэкхэнд або ўдар закрытай ракеткай — удар з нязручнага боку, злева для праўшы, справа для ляўшы.
- Геймпойнт — розыгрыш, у якім адзін з супернікаў можа выйграць гейм на сваёй падачы.
- Дропшот або скарочаны ўдар — нечаканае падразанне мяча такім чынам, каб ён ледзь-ледзь пераляцеў праз сетку і апусціўся на корт амаль без адскоку.
- Крос — дыяганальны ўдар.
- Лоб або свечка — высокі ўдар з мэтай перакінуць суперніка, які выйшаў да сеткі.
- Матчпойнт — розыгрыш, у якім адзін з супернікаў можа выйграць гейм, сэт і матч.
- Паўолей або ўдар з паўлёту — удар па мячу, які толькі адбіўся ад зямлі і падымаецца ўгору.
- Рэверс — удар адваротнай (закрытай) стараной ракеткі высока над галавой.
- Слайс або падрэзка — удар, пры якім мячу падаецца кручэнне ў кірунку процілежным да кірунку руху. Дзякуючы эфекту Магнуса мяч сцелецца над кортам, працягваючы сваю траекторыю. Выкарыстоўваецца пры гульні з задняй лініі.
- Смэш — моцны ўдар паднятай над галавой ракеткай.
- Сэтпойнт — розыгрыш, у якім адзін з супернікаў можа выйграць сэт.
- Топ-спін — удар, пры якім мячу падаецца моцнае кручэнне ў кірунку руху. Характарызуецца высокім адскокам і траекторыяй, якая закручваецца данізу дзякуючы эфекту Магнуса. Выкарыстоўваецца пры гульні з задняй лініі.
- Тайбрэйк — спецыяльны гейм для хуткага вызначэння пераможцы роўнага сэту.
- Уолей або ўдар злёту — удар па мячу перш, чым той паспеў апусціцца на корт.
- Форхэнд або ўдар адкрытай ракеткай — удар са зручнага боку, справа для праўшы, злева для ляўшы.
- Эйс — падача навылет, пры якой супернік не змог дацягнуцца ракеткай да мяча.
- Эпроўч — павольны ўдар з моцнай падрэзкай з мэтай выхаду да сеткі.